Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  13. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  15. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  18. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  19. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


/

У Мінску днямі прайшоў канцэрт некалі папулярнага расійскага поп-гурта «Іванушкі International», гледачы падзяліліся ўражаннямі ў TikTok. Аказалася, не ўсе засталіся ў захапленні.

Концерт "Иванушек" в минске 7 ноября. Фото: скриншот видео TikTok / ivanova_o
Канцэрт «Іванушак» у Мінску 7 лістапада. Скрыншот відэа TikTok / ivanova_o

Так, адна з карыстальніц назвала канцэрт найгоршым у сваім жыцці.

«Не магу стрымацца і не расказаць пра найгоршы канцэрт у маім жыцці. 7 лістапада быў канцэрт гурта „Іванушкі“ ў Мінску. Мы купілі загадзя білеты, думалі, 7 лістапада ўспомнім маладосць, дзяцінства, паслухаем песні. Прыехалі з такім настроем», — расказала аўтарка відэа.

Паводле яе, шоу пачалося пазней, чым абяцалі, але гэта «стандартна бывае на канцэртах», аднак тое, што адбывалася потым, засмуціла дзяўчыну.

«Канцэрт пачаўся з нейкага незразумелага гурта (я нават не памятаю назвы), нібыта гэта папулярны гурт 90-х. Яны на разагрэве. Я думаю, ладна, праспяваюць песні дзве і паслухаем „Іванушак“. Але не, яны праспявалі шэсць песняў. З іх я ведала толькі адну. Зала ўжо была напружаная, калі шчыра, ужо нават паказвалі свае эмоцыі ўсе, што мы як бы не прыйшлі на гэты гурт, мы прыйшлі на канцэрт „Іванушак“», — патлумачыла дзяўчына.

@ivanova_o #концерт #иванушкиinternational ♬ оригинальный звук — Ms. Ivanova

Аднак і на гэтым «сюрпрызы» не скончыліся.

«Пасля гэтай групы выйшаў нейкі хлопец, я не памятаю, як яго завуць. Адну песню яго я ведала, астатнія ўсе таксама не. Ён таксама праспяваў песняў шэсць. Прайшла цэлая гадзіна, нарэшце выйшлі „Іванушкі“, але і настрой ужо быў сапсаваны, і ўражанні. Усе вельмі чакалі, прайшла куча часу, але ладна, дачакаліся, але што адбывалася далей… Так, яны спявалі ўсе гэтыя класныя песні, якія мы ўсе ведаем на памяць, але спявалі — гэта гучна сказана. Спяваў толькі адзін хлопец, які самы малады прыйшоў. Рыжы і Кірыл цёмненькі проста ўвесь час кудысьці сыходзілі і спявалі па пару словаў у песні»,-падзялілася дзяўчына.

Яна палічыла такія паводзіны максімальна непаважлівымі.

@svetlana_dvorak8 #иванушкиinternational #концерт #вмоменте💫 #capcutvelocity #CapCut #концерт ♬ оригинальный звук — Svetlana_dvorak

Іншыя гледачы таксама выказалі падобнае меркаванне, найбольшае абурэнне выклікаў менавіта «разагрэў».

Так іншая карыстальніца апублікавала фрагмент выступу артыстаў перад асноўным шоу і адзначыла, што «пад такі разагрэў галоўнае не заснуць», а таксама што «ўсе чакалі „Іванушак“», а «больш за паўгадзіны слухалі незразумела што».

Праўда, карыстальнікі ў каментарах параілі ёй уважлівей чытаць афішу перад купляй білетаў, бо там былі пазначаныя ўсе гэтыя выканаўцы, таму дзіўна слухаць скаргі.

Дадамо, у анонсе было сказана, што «ў рамках канцэрта легендарнага гурта „Іванушкі International“ 7 лістапада ў Палацы спорту выступіць таленавіты electro-pop выканаўца Varzan», а таксама што «акрамя гэтага выканаўцы ў канцэрце возьме ўдзел таксама вядомы гурт „Восток“. Папулярны расійскі музычны калектыў, найяскравейшы праект 90-х», які ўтварыўся ў 1995 годзе і стаў вядомы дзякуючы такім хітам, як «Миражи», «До встречи», «Танец желтых листьев», «Снежная королева».