Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  3. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  4. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. «Наша Ніва»: Выбитые двери, маски-шоу, задержание топ-менеджеров. В «Евроторг» пришли силовики
  10. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  11. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  12. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  18. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі і беларускімі журналістамі расказаў, у якім выпадку Беларусь будзе гатовая задзейнічаць армію ў вайне супраць Украіны, перадае прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами западных СМИ. 16 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі. 16 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

— Я гатовы разам з расіянамі ваяваць з тэрыторыі Беларусі толькі ў адным пакуль выпадку: калі адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на тэрыторыю Беларусі забіваць маіх людзей. Калі яны зробяць агрэсію супраць Беларусі, адказ будзе вельмі жорсткі. І вайна набудзе зусім іншы характар, — падкрэсліў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта датычыць не толькі Украіны, але і іншых суседзяў.

Адказваючы на пытанне журналіста BBC, ён чарговы раз расказаў, «адкуль на Беларусь рыхтавалася нападзенне».

— Гэта былі наўмысныя дзеянні ўкраінскага боку. Не ведаю толькі, навошта гэта трэба было. Яны ў першыя хвіліны былі падвергнутыя ўдару з тэрыторыі Беларусі. Гэта было за некалькі хвілін — раніцай перад пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі, — паўтарыў Лукашэнка свае старыя заявы, але нейкіх доказаў зноў не прывёў.

Спікер таксама адмовіўся называць расійскую ўзброеную агрэсію «ўварваннем». Ён абвінаваціў украінскія ўлады ў недатрыманні Мінскіх пагадненняў і ўсклаў на Кіеў і калектыўны Захад віну за развязванне поўнамаштабнай вайны. Лукашэнка таксама нагадаў пра свае старыя крыўды: «З 2020 года Украіна фактычна першай увяла санкцыі ў дачыненні да Беларусі, яшчэ нават да заходніх краін».

— А я лічу, што не ўварванне. Гэта не ўварванне. Украінскія ўлады самі справакавалі гэтую аперацыю. Вось такімі дзеяннямі. Я іх толькі некалькі назваў. Трэба было тады дамовіцца з Расіяй, каб не было гэтай вайны. Але ўсё было нацэлена, пачынаючы ў тым ліку з Мінскіх пагадненняў, каб развязаць вайну, — канстатаваў Лукашэнка. — Ніякага ўварвання не было. Я лічу, гэта абарона інтарэсаў Расіі і тых людзей, якія там жылі, — рускіх людзей.

Вяртаючыся да пытання, ці магчымая «агрэсія» з боку Беларусі, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў, што не хоча вайны.

— Мы мірныя людзі. Мы ведаем, што такое вайна. Мы не хочам вайны. І мы ні ў якім выпадку не збіраемся ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Украіны. Калі толькі вы адтуль не здзейсніце агрэсію на тэрыторыю Беларусі. Вось мой адказ. Ён дадзены даўно, — сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Расія — саюзнік Беларусі, у краін ёсць сумесная вайсковая групоўка. Расія ніколі не прасіла, каб Беларусь пачала вайну супраць Украіны.