Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  10. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  14. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  15. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
Читать по-русски


Сёння, 31 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу і заявіў, што «трэба надаць увагу суверэнітэту». Таксама ён прапанаваў спыніць вайну ва Украіне, запэўніў, што не трымаецца за ўладу, а таксама растлумачыў, у якім выпадку гатовы ўжыць ядзерную зброю. Але як яго словы ацэньваюць палітычныя эксперты? «Люстэрка» спытала іх саміх.

Александр Лукашенко во время послания к белорусскому народу 31 марта 2023 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас паслання да беларускага народа 31 сакавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Лукашэнка не хоча прызнаваць, што ён выконвае ролю васала»

На думку аналітыка праекта «Позірк» Аляксандра Класкоўскага, Лукашэнка падчас звароту выглядаў «па-баявому».

— Ён быў энергічны, дастаткова ўпэўнена прамаўляў свае тэзісы. Адчуваецца, што яго акрыліла рашэнне Уладзіміра Пуціна размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Ён нават заявіў, што гатовы даць пляцоўку пад стратэгічную зброю. Спраўдзілася яго мара. Гэта, як вядома, любімыя цацкі дыктатараў і аўтарытарных кіраўнікоў. Магчымасць пагразіць ядзернай дубінкай, калі няма іншых аргументаў, — гэта для іх козыр. І Лукашэнка адчувае, што ён на ўздыме, ён гэтым акрылены. Хоць насамрэч зразумела, што гэта велізарная рызыка для краіны (і ўвогуле, тут руліць Пуцін, а не Лукашэнка), — каментуе аналітык. — Ён вымавіў фразу, што гэта «і нашая зброя». Яму хочацца паказаць, што ён стаіць на чале ядзернай дзяржавы. І гэта натуральна, таму што ў цэлым яго прамова носіць канфрантацыйны антызаходні характар.

Калі казаць пра ўнутраную палітыку, то Аляксандр Класкоўскі адзначае «некалькі красамоўных фразаў» пра тое, што Лукашэнка не будзе «кульгавай качкай».

— Ён не збіраецца сыходзіць, але какетнічае і кажа, што ўсе вось гэтыя пытанні будзе вырашаць народ. Пакуль ён наўрад ці сур’ёзна думае пра пераемніка, хутчэй за ўсё, плануе пайсці ў прэзідэнты, праштампаваць сабе яшчэ адзін тэрмін. Нават з адданымі яму і лаяльнымі функцыянерамі ён не хоча дзяліцца часткай улады, ён хоча па-ранейшаму быць самадзяржаўным уладаром Беларусі.

Пра ўдзел Беларусі ў вайне ва Украіне Лукашэнка не сказаў, у яго не было баявой рыторыкі пра тое, што мы гатовыя ў любы момант падтрымаць «рускіх братоў на полі бою». Такога я не пачуў. Зразумела, што пры ўсёй сваёй ваяўнічасці Лукашэнка насамрэч разумее, якія вынікі пацягне ўступленне Беларусі ў вайну ва Украіне, што гэта можа быць палітычнай катастрофай для яго рэжыму. Але тут драматызм сітуацыі ў тым, што ад яго мала што залежыць, — дадае эксперт.

Класкоўскі адзначае, што ў Лукашэнкі няма выбару, бо за размяшчэннем ядзернай зброі «стаіць глабальная гульня Крамля».

— Расія займаецца сваёй звыклай справай, шантажуе Еўропу і ЗША, Украіну. Лукашэнка не хоча прызнаваць, што ён тут выконвае ролю падручнага або васала, таму робіць выгляд, быццам ён актыўны ўдзельнік гэтай гульні, што гэта яго ініцыятыва, што гэта павышае бяспеку Беларусі. Ён, напэўна, дастаткова шчыра верыць, што ў гэтых умовах, калі Захад на яго точыць зубы (у яго такое мысленне, ён усюды бачыць ворагаў), менавіта гэтая ядзерная дубінка — гарантыя захавання яго ўлады.

Тактическое ядерное оружие России. Фото: Министерство обороны РФ
Тактычная ядзерная зброя Расіі. Фота: Міністэрства абароны РФ

«Лукашэнка замовіў для сябе асабісты ядзерны парасон»

Старшы даследчык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч адзначае, што Лукашэнка «быў ва ўдары, шчыраваў да хрыпаты, часам жартаваў».

— Закрануў усё на свеце, лічачы, што ўсё на свеце яго датычыць. Растлумачыў, патлумачыў, закляйміў, ускрыўшы праблемы жудаснага фэйкавага свету вакол Беларусі. Пра Расію гаварыў асцярожна, захапляўся і палохаў яе моцай, заклікаючы Украіну і Захад да перамоваў з ёй. Выступ часта выходзіў за межы Беларусі і цягнуў на пасланне свету і аб’яднаным нацыям з вострава міралюбнасці. Што ўсе праблемы адтуль, звонку. У нейкі момант здалося, што Лукашэнка збіраецца ўслед за старшынёй КНР Сі Цзіньпінам прэзентаваць свой план мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Аднак калі меркаваць па тым, што ён нагаварыў, выйшаў план замарожвання канфлікту па формуле «замрыце там, дзе акапаліся, і фронт сам сабой рассмокчацца», — адзначае Мацукевіч.

Ён дадае, што Лукашэнка «зноў падкінуў працу гісторыкам — ім давядзецца зноўку перапісваць падручнікі, каб адлюстраваць там новыя гістарычныя ўводныя: магнатаў у Беларусі было мала, але ўсе яны былі здраднікамі».

— Дэпутат Марзалюк, які тут жа быў прызваны да адказу, кіўнуў ці то ад нечаканасці, ці то ад спалоху, што Лукашэнка прыняў за згоду з новай версіяй гісторыі. Нягледзячы на багатыя традыцыі народаўладдзя ў Беларусі, на якія спаслаўся Лукашэнка, з усяго сказанага ім выходзіла, што кіраваць усё роўна будзе ён, а не народ, і кіраваць будзе вечна. І нават сынам перадаваць уладу, за якую ён, з ягоных словаў, па-ранейшаму ніяк не трымаецца, не збіраецца. Выходзіла так, што для таго, каб гэтаму нічога не перашкодзіла (нават Захад і «збеглыя»), Лукашэнка замовіў для сябе асабісты ядзерны парасон у Расіі і разлічвае яго кантраляваць, — каментуе Мацукевіч.

Эксперт дадае, што з разваг Лукашэнкі пра ролю партый можна зрабіць выснову, што ў іх ён бачыць патэнцыйную пагрозу замаху на ўладу.

— Назваўшы Беларусь востравам, Лукашэнка не пакрывіў душой — яму ўдалося ізаляваць краіну, абарваўшы сувязі з Захадам, які, як ён лічыць, у глыбокім крызісе. Ён часта скланяў незалежнасць Беларусі, пералічыў шмат умоваў для захавання суверэнітэту і ўсе пагрозы, змаўчаўшы пры гэтым пра самыя галоўныя, а магчыма, нават адзіныя — пра сябе і пра Крэмль, з якім заадно.

Пусковая установка российского ракетного комплекса «Искандер-М», который может использоваться как носитель тактического ядерного оружия, и транспортно-заряжающая машина к нему (слева). Фото: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016
Пускавая ўстаноўка расейскага ракетнага комплексу «Іскандэр-М», які можа выкарыстоўвацца як носьбіт тактычнай ядзернай зброі, і транспартна-зараджальная машына да яе (злева). Фота: Vitaly V. Kuzmin. http://www.vitalykuzmin.net/Military/ARMY-2016

«Ён зноў выступае як абаронца краіны»

Экс-дыпламат і аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (ECFR) Павел Слюнькін адзначае, што падчас свайго звароту Лукашэнка спрабаваў трапляць у настрой і запыты людзей, якія хочуць больш стабільнасці і не жадаюць уступлення Беларусі ў вайну.

— Ён казаў пра дээскалацыю і мірныя перамовы. Акрамя гэтага, ён успамінаў пра сацыяльныя рэчы, выстаўляў сябе абаронцам інтарэсаў беларусаў ад дрэнных чыноўнікаў, дактароў, настаўнікаў, ад дрэнных дарог, ад санкцый. Нягледзячы на тое, што санкцыі ўводзяцца праз ягоныя ж дзеянні (што ён выдатна разумее), тым не менш ён выкарыстаў гэтую тэму, каб паказаць: абмежаванні ўплываюць і на яго, і на беларусаў. І тут ён як бы абараняе людзей ад гэтых наступстваў. Калі ён казаў пра макраэканамічную стабільнасць, нейкія поспехі, ён прэзентаваў гэта так, быццам выстаяць Беларусі ўдалося ў тым ліку дзякуючы яму. То-бок па ўсіх напрамках ён спрабаваў біць у тыя пункты, якія цікавыя людзям, якія адказваюць іх чаканням ад гэтага выступу.

Слюнькін дадае, што толькі потым, калі размова дайшла да абмеркавання ядзернай зброі, Лукашэнку давялося казаць тое, што не вельмі ўкладваецца ва ўспрыманне беларусаў.

— Ён спрабаваў апраўдацца, што гэта вымушана, што гэтая зброя будзе не расійскай, што яна як бы і «нашая». Хоць зразумела, што яна ніякім чынам беларускімі ўладамі кантралявацца не будзе, Лукашэнка сцвярджаў, што яна будзе нас абараняць. Тут ён зноў выступае як абаронца краіны, а ядзерная зброя — гэта проста інструмент абароны грамадзян ад кепскіх ворагаў, якія атачылі нас і хочуць дэстабілізаваць сітуацыю.

На думку аналітыка, нічога новага за гадзіны звароту Лукашэнкі аўдыторыя не пачула. Слюнькін звяртае ўвагу толькі на словы, што ў выпадку неабходнасці ў Беларусь могуць завезці і стратэгічную ядзерную зброю.

— Варта было б звярнуць увагу і на тэму палітвязняў, якая ў прынцыпе выпала з асноўных пасылаў. Калі ў папярэдніх выступах Лукашэнка звяртаўся да гэтага пытання ў самым пачатку свайго выступу, то цяпер ён падняў яго ў самым канцы. Відавочна, што для яго гэтая тэма пакуль не актуальная. Яна не так на яго цісне, каб ён быў гатовы ісці на нейкія саступкі. І гэта таксама паказчык, ці варта чакаць, што нейкія перамовы з ім без таго, каб пайсці на яго ўмовы, у прынцыпе магчымыя.