Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  10. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  11. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


Стала вядома, якія абмежаванні для Расіі могуць з’явіцца з прыняццем 11-га пакета санкцый. Сярод іншага ў яго прапанавалі ўключыць і двух беларускіх чыноўнікаў, якія адказваюць за ваенпрам і чыгунку. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы ў Брусэлі.

Фото: Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Амбасадары ЕС павінныя ўпершыню абмеркаваць новы пакет санкцый 10 траўня. Пакуль ён яшчэ далёкі ад канчатковага варыянту, але ў яго прапанавалі ўключыць двух беларусаў. Гэта Дзмітрый Пантус і Уладзімір Марозаў.

  • Уладзімір Марозаў — начальнік БЧ. Сцвярджаецца, што ён падтрымліваў разгортванне і транспартаванне расійскага ваеннага персаналу і тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў вайне, таму нясе адказнасць за падтрымку і рэалізацыю дзеянняў і палітыкі, што пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.
  • Дзмітрый Пантус — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Гэтая структура распрацоўвае і абслугоўвае ўзбраенне, ваенную і спецтэхніку, садзейнічае вытворчасці зброі падведамнымі прадпрыемствамі, забяспечвае ваенна-прамысловую кааперацыю. Таксама Дзяржкамваенпрам займаецца наглядам за перамяшчэннем зброі праз дзяржмяжу і забяспечвае навігацыю расійскага войска. Падкрэсліваецца, што на сваёй пасадзе Пантус аказвае ваенную падтрымку Расіі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Як паведамляецца, прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі па-ранейшаму замарожанае. Праца над новым пакетам не вядзецца, бо шэраг краін Заходняй Еўропы настойвае на паслабленні абмежаванняў што да экспарту беларускіх угнаенняў.

Што можа быць у новым пакеце санкцый супраць Расіі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 9 траўня ў Кіеве заявіла, што ў чарговым пакеце санкцый супраць Расіі плануецца ўвесці забарону на імпарт новых тэхналогій і запчастак для самалётаў, а таксама ўзмацніць адказнасць за абыход санкцый.

Паводле яе словаў, дзесяць прынятых раней пакетаў абмежаванняў «прымусілі Крэмль заплаціць высокую цану», а Еўропа ўжо скараціла імпарт з РФ прыкладна на дзве траціны.

— Мы працягваем рабіць усё, што залежыць ад нас, каб спыніць ваенную машыну Пуціна. Нашыя санкцыі працуюць. Напрыклад, мы зменшылі наш імпарт з Расіі прыблізна на дзве траціны. Гэта велізарны ўдар па даходах Расіі, — сказала яна.

Паводле інфармацыі крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі, у новым пакеце санкцый могуць з’явіцца новыя прозвішчы фізічных і юрыдычных асоб РФ, дадатковыя абмежаванні ў дачыненні да іранскіх і васьмі кітайскіх кампаній, забарона на перавозкі для грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі. Таксама там могуць прапісаць забарону на імпарт нафты па паўночнай частцы нафтаправода «Дружба «- яна праходзіць праз Беларусь, Польшчу і Германію.

Вось яшчэ некалькі пунктаў:

  • забарона на транзіт праз тэрыторыю Расіі падсанкцыйных перадавых тэхналогій і камплектавальнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў аэракасмічнай сферы (цяпер ён будзе распаўсюджвацца на тавары падвойнага прызначэння);
  • поўная забарона на экспарт люксавых аўтамабіляў (цяпер ён дзейнічае толькі на машыны коштам больш за 50 000 еўра);
  • распаўсюдзіць забарону на экспарт тэхналагічнай прадукцыі, знойдзенай на палях бітваў ва Украіне;
  • стварэнне сістэмы процідзеяння абыходу санкцый: спачатку трэція краіны будуць папярэджваць пра тое, што яны абыходзяць санкцыі, пасля на іх суб’екты, якія займаюцца гэтым, будуць накладзеныя абмежаванні;
  • узмацненне кантролю за імпартам металапрадукцыі — вытворцам трэба будзе паказаць, што тавары, якія ўвозяцца з трэціх краін, не зробленыя ў РФ або з расійскіх кампанентаў (аналагічныя абмежаванні будуць адносна драўніны і вырабаў з дрэва);
  • новыя абмежаванні на інтэлектуальную ўласнасць;
  • увядзенне забароны на ўваход у парты судоў ЕС, якія адключаюць сістэму адсочвання руху або перавозяць падсанкцыйныя тавары;
  • пашырэнне спісу забароненых да вяшчання СМІ (уключаючы RT Балканы).

Як піша УНІАН, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве кіраўніцу Еўракамісіі спыталі, ці закрануць санкцыі расійскі «Расатам». Яна адзначыла, што «цяпер ідзе актыўная праца сярод краін-чальцоў [саюза] для пераходу на незалежнасць у гэтым плане».

Нагадаем, 10-ы пакет санкцый супраць Расіі Еўрасаюз прыняў у канцы лютага 2023 года. У чорны спіс трапіла 121 фізічная і юрыдычная асоба, у ім прапісалі значныя новыя абмежаванні на імпарт і экспарт. Тады таксама забаранілі расійскія прапагандысцкія СМІ, заяўляў кіраўнік замежнапалітычнай службы ЕС Жазэп Барэль. Ён адзначаў, што санкцыі таксама закрануць тых, «хто нясе адказнасць за дэпартацыю і гвалтоўнае ўсынаўленне не менш чым 6000 украінскіх дзяцей».

Чытайце таксама