Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння, 30 траўня, кадравыя прызначэнні. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. У прыватнасці, ён адправіў з вайсковай службы ў запас старшыню Дзяржпамежкамітэта Беларусі і прызначыў новага.

Константин Молостов. Фото: "Гродненская правда"
Канстанцін Моластаў. Фота: «Гродзенская праўда»

Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта — ім стаў Канстанцін Моластаў.

Да прызначэння кіраўніком Дзяржпамежкамітэта Канстанцін Моластаў займаў пасаду начальніка Гродзенскай памежнай групы.

Анатоль Лапо, які ўзначальваў ДПК раней, звольнены з вайсковай службы ў запас.

Кароткая біяграфія Моластава

Канстанціну Моластаву сёння споўнілася 53 гады. Ён нарадзіўся ў горадзе Чырвонаармейск Саратаўскай вобласці ў сям'і рабочых, але школьныя гады правёў у Гродне. Адтуль у 1988 годзе быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў памежныя войскі. Служыў на памежнай заставе ў Чырванасцяжнай Сярэднеазіяцкай памежнай акрузе.

Скончыў каманднае памежнае вучылішча ў Алматы. Пасля навучання з 1993-га да 2001 года праходзіў службу на памежных заставах у Гродзенскім памежным атрадзе.

У 2004 годзе скончыў Памежную акадэмію ФСБ Расіі. Пасля гэтага быў начальнікам службы аховы мяжы ў розных злучэннях.

З 2009-га да 2012-га года — першы намеснік камандзіра вайсковай часткі 2187 — начальнік аператыўнага ўпраўлення ў Брэсце, потым некалькі гадоў камандаваў Полацкім памежным атрадам, стаў начальнікам Гродзенскай памежнай групы ў 2014 годзе.

Жанаты, выхоўвае сына.