Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  6. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  7. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка памілаваў расіянку Соф’ю Сапегу, якую ў Беларусі асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Яна ўжо выйшла на волю, паведаміў губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка.

«Я звярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі] на просьбу твайго бацькі. І прэзідэнт Рэспублікі Беларусь учора падпісаў указ аб тваім памілаванні. Таму цяпер усё — ты свабодны чалавек», — сказаў Кажамяка Сапезе, калі тая выйшла з Гомельскай жаночай калоніі.

«Вядома ж, хочацца падзякаваць прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую магчымасць, якую ён мне даў, за той падарунак не толькі для мяне, але і для ўсёй маёй сям'і. За магчымасць вярнуцца дадому, вярнуцца да сваёй мамы, да свайго бацькі, за магчымасць сёння стаяць тут, а не там. За тое, што мне быў дадзены другі шанец», — пракаментавала сваё вызваленне Соф’я Сапега.

Паводле словаў губернатара, сёння Сапега вылеціць у Маскву, а заўтра дадому — ва Уладзівасток.

Антон Гашынскі, адвакат Соф'і Сапегі, пацвердзіў «Люстэрку» яе вызваленне.

— Сапраўды, яна вызваленая і ўжо паляцела ў Расійскую Федэрацыю, — сказаў Гашынскі.

Ён таксама адзначыў, што Лукашэнка падпісаў памілаванне ў адказ на прашэнне кіраўніка Прыморскага краю Алега Кажамякі, які асабіста звярнуўся да яго. Паводле Гашынскага, усё вырашылася літаральна за тыдзень:

— Тыдзень таму я ўжо ведаў, што пэўная праца ў гэтым кірунку вядзецца.

Ён таксама дадаў, што Соф’я Сапега «шалёна шчаслівая, прыйдзе ў сябе і сама ўсё раскажа».

Нагадаем, Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, што ляцеў з Афін у Вільнюс. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў.

Сапегу асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. У памілаванні ёй спачатку адмовілі. У красавіку 2023 года стала вядома, што Соф’ю Сапегу, магчыма, адправяць даседжваць тэрмін у Расію. Расійскі суд мусіў вызначыць тэрмін, які палітзняволеная будзе адбыць ужо ў роднай краіне. Пасля гэтага яе перавод з Беларусі стаў бы тэхнічна магчымы.