Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  5. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. Чиновники хотят повысить налоговую нагрузку. Кого это может затронуть
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  15. Если Путин приедет: Зеленский назвал две ключевые темы возможной встречи в Стамбуле
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
Читать по-русски


Днямі ўступілі ў сілу змены ў закон «Аб грамадзянстве». Цяпер беларусаў могуць пазбаўляць нават грамадзянства па нараджэннні, і пад пагрозай знаходзяцца фактычна ўсе, хто з’ехаў. Між тым Аб’яднаны пераходны кабінет працягвае працаваць над альтэрнатыўными пашпартамі — дакументами новай Беларусі. «Люстэрка» пацікавілася ў прадстаўніка Кабінета па міжнародных пытаннях Валерыя Кавалеўскага, як прасоўваецца праца.

Валерый Кавалеўскі падчас сайд-івента Беларусі на палях саміту НАТА. Вільня 11 ліпеня 2023 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Валерый Кавалеўскі падчас сайд-івэнту Беларусі на палях саміту NATO. Вільнюс, 11 ліпеня 2023 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

— Цяпер мы на этапе падрыхтоўкі да вырабу фізічных узораў дакументаў, бо быў распрацаваны макет гэтага дакумента і ўзгоднены на прадмет адпаведнасці міжнародным патрабаванням, — адзначае палітык. — Мы прайшлі гэты этап, але цяпер трэба вырабіць сапраўдныя фізічныя ўзоры, якія будуць рассылацца найперш у Еўрапейскую камісію, у Офіс камісара па ўнутраных справах і пасля будуць даводзіцца да саміх краінаў Еўрасаюза. Для таго, каб яны маглі абмеркаваць наш запыт на прызнанне гэтых дакументаў, якімі можна карыстацца для паездак і вырашэння іншых побытавых праблем, а таксама для пацверджання грамадзянства беларусаў. І ў тым ліку гэта было б адказам на тое, што рэжым будзе спрабаваць пазбавіць грамадзянства беларусаў, якія атрымалі яго па нараджэнні.

Цяпер мы якраз на гэтым этапе. Задача няпростая з улікам абмежаванасці рэсурсаў, але ў нас ужо ёсць распрацаваныя алгарытмы: як мы будзем дзейнічаць, што трэба зрабіць. Цяпер пытанне толькі ў тым, каб скончыць гэтую падрыхтоўку і перавесці яе на этап вытворчасці дакументаў.

— Як прасоўваюцца перамовы і ці шмат краінаў падтрымлівае праект?

— Ёсць разуменне таго, чаму мы займаемся гэтым праектам, чаму важна дасягнуць вынікаў, што гэты пашпарт вельмі і вельмі патрэбны людзям. У тым ліку тым беларусам, што жывуць у ЕС. І калі людзей будуць пазбаўляць грамадзянства, гэта стане праблемай краін, дзе яны цяпер знаходзяцца. І трэба будзе неяк дапамагаць людзям афармляць гэтыя дакументы, легалізавацца, каб абараніць іх правы.

Калі казаць пра графік таго, як гэта можа выглядаць, то мы гаворым пакуль пра месяцы, а не пра тыдні. Не магу назваць дакладнейшай даты таго, калі гэта можа атрымацца. Бо шмат што будзе залежаць і ад таго, як хутка мы скончым этап падрыхтоўкі да вырабу ўзору дакументаў, і ад нашых перамоваў з нацыянальнымі ўрадамі і Еўрапейскай камісіяй. Але тут адзначу, што прызнае дакументы не Брусэль, не Еўрапейская камісія — гэта адбываецца на нацыянальным узроўні, гэта юрысдыкцыя дзяржаваў. І тут у пэўны момант мы будзем звяртацца да беларусаў з прапановай падтрымаць гэты дакумент у краінах, дзе яны жывуць. Скажам, гэта можа быць Германія, Данія, Францыя — каб яны звярталіся да ўрадаў сваіх краін і прапаноўвалі падтрымаць гэтую ініцыятыву, прызнаць гэты дакумент. Беларускае грамадства можа адыграць сваю важную ролю, каб дамагчыся прызнання гэтага дакумента.

— Звычайна калі беларус трапляе ў надзвычайную сітуацыю за мяжой (прыроднае бедства, ДТЗ, турма ці банальна ў чалавека скралі дакументы), то ён можа звярнуцца ў беларускую амбасаду. Што будзе з уладальнікамі новага пашпарта? Да каго ім звяртацца?

— Гэта фактычна консульскія функцыі. На сёння ў нас няма такой службы. Мы спрабуем вырашаць праблемы ў індывідуальным парадку. Вядзём сістэмную працу з еўрапейскімі краінамі — Польшчай, Літвой, Чэхіяй і гэтак далей. Калі з’яўляліся такія праблемы, мы спрабавалі іх вырашаць, дзе гэта магчыма. Што да канкрэтных консульскіх паслугаў, то я думаю, што гэтую задачу мы будзем перад сабой ставіць, калі будуць выдавацца самі пашпарты. Будзем глядзець, дзе магчымыя партнёрскія адносіны з краінамі, у якіх ёсць дыпламатычная прысутнасць і магчымасць аказваць консульскую падтрымку грамадзянам Беларусі. То-бок гэта пытанне ўжо на будучыню. На сёння, паколькі мы не выдаём такіх дакументаў, трэба засяродзіцца на тым, каб дамагчыся іх вытворчасці. І самае галоўнае — прызнання іх тымі краінамі, дзе жывуць беларусы.

— Дзе будзе вытворчасць дакументаў і наколькі яны будуць абароненыя ад падробак?

— Калі казаць пра абароненасць самога дакумента, то там усё прадугледжана. І макет пашпарта мае адпаведныя ўласцівасці, якія абараняюць яго ад падробак. Што да вытворчасці, то ў нас ёсць дамоўленасці з патэнцыйнымі партнёрамі, якія будуць весці гэтую працу. Я б не хацеў раскрываць гэтыя звесткі, але магу запэўніць, што ўжо ёсць паразуменне з вытворцамі дакументаў, якія могуць узяць на сябе гэтую функцыю.

— Калі можна будзе ўбачыць, як выглядае новы пашпарт?

— Макет дакумента гатовы досыць даўно. Мы б хацелі, вядома, найперш прасунуцца ў змястоўнай частцы па прызнанні гэтага дакумента, па вырабе фізічных узораў. Калі будуць менавіта фізічныя ўзоры, я думаю, мы зможам іх прадставіць, паказаць, як яны выглядаюць. Але мы б хацелі трохі далей прайсці, каб гэта была не проста карцінка, не проста электронная копія. Так, яна адпавядае самым высокім міжнародным патрабаванням (пашпарт адпавядае патрабаванням Міжнароднай арганізацыі па грамадзянскіх аперацыях (ICAO). — Заўв. рэд.). Але разам з тым хацелася б, каб беларусы пабачылі праект на больш прасунутым этапе. (…) Вынік, я думаю, задаволіць вельмі многіх беларусаў. І з эстэтычнага боку, і з боку фукцыянальнасці.

— Ці шмат беларусаў чакае новага пашпарта? Звярталіся ўжо да вас?

— Вельмі шмат. Іх было шмат з 2020 года. Практычна адразу людзі пачалі сутыкацца з такой праблемай. Варта адзначыць, што сам праект пашпарта новай Беларусі нарадзіўся на запыт грамадства, тых людзей, што сутыкаюцца з гэтай праблемай, што не могуць памяняць дакументы. У гэтым сэнсе Святлана Ціханоўская і яе каманда кіраваліся запытам ад беларускай грамадскасці. І такіх запытаў было шмат. Мы чакаем, што іх будзе яшчэ больш — па меры таго як у людзей заканчваецца тэрмін дзеяння дакументаў, старонкі ў пашпартах, дакументы губляюцца ці пашкоджаныя нейкім чынам і патрабуюць замены. Сапраўды, сітуацыя вострая да сённяшняга дня. Яна будзе і далей абвастрацца. Нашая агульная рэкамендацыя беларусам — атрымліваць дакуметы ў краінах, дзе яны цяпер жывуць, каб не быць абмежаванымі ў правах. Прыйдзе час, будзе гатовы новы беларускі пашпарт, які мы зможам выдаваць такім людзям і шырэйшаму колу беларусаў. Вядома, мы не абмяжоўваем выдачу пашпартоў толькі тым, хто жыве за мяжой на сёння, але разумеем, што такі дакумент на руках у сённяшняй Беларусі можа ствараць павышаную рызыку.