Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
Читать по-русски


У адказ на рашэнне Мінска забараніць беларусам за мяжой атрымліваць ці абменьваць пашпарты ў МУС Літвы прапанавалі Сейму краіны разгледзець падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпартоў для замежнікаў. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арнольдас Абрамавічус, перадае BNS.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

У МУС Літвы прапануюць павялічыць тэрмін дзеяння пашпартоў замежнікаў да трох гадоў.

«Мы гаворым толькі пра людзей, якія бягуць ад рэжыму, мы не гаворым пра кіроўцаў грузавікоў, іншых рабочых. Менавіта тут апазіцыі даецца такая магчымасць — для тых, у каго ёсць дазволы на пражыванне на гуманітарных падставах, я б, напэўна, так выказаўся», — сказаў Абрамавічус.

Беларусы могуць атрымаць у Літве пашпарт замежніка. Гэта дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дазваляе выязджаць з Літвы і заязджаць назад. Дакумент выдаецца замежніку, які мае часовы або пастаянны ВНЖ Літоўскай Рэспублікі, а таксама не мае дзейнага пашпарта і магчымасці яго атрымаць з аб’ектыўных прычын. Такі пашпарт выдаецца на тэрмін, які не перавышае тэрміну часовага віду на жыхарства — часцей за ўсё ён выдаецца на год.

Раней дырэктарка Дэпартамента міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ заявіла, што яе ведамства чакае павелічэння колькасці заявак на выдачу пашпарта замежніка. Паводле яе, калі раней Дэпартамент міграцыі выдаваў некалькі дзясяткаў такіх пашпартоў за год, то цяпер «іх будзе нашмат больш».

Эвеліна Гудзінскайтэ падкрэсліла, што пашпарт замежніка можа быць выдадзены толькі тым беларусам, якія жывуць у Літве і не могуць вярнуцца ў Беларусь з гуманітарных ці палітычных прычын. Таму, паводле яе словаў, Дэпартаменту міграцыі перад выдачай дакументаў неабходна будзе правесці дадатковыя праверкі.

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Для атрымання, абмену або падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта давядзецца ехаць у Беларусь.