Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  5. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  10. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  11. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  14. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  15. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


У Беларусі падскочыла колькасць выяўленых у абарачэнні падробленых банкнот еўра. Прычым сёлета назіраецца рэзкі рост знойдзеных фальшывых 500-еўравых банкнот. Пра гэта паведамляе Нацбанк. Пры гэтым скарацілася колькасць падробленых беларускіх і расійскіх рублёў, а таксама даляраў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Асноўную колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў склалі даляры — 86,5%. Доля падробленых еўра склала 7,5%, расійскіх рублёў — 4,5%, беларускіх рублёў — 1,5%», — паведамляе Нацбанк.

Асноўная доля падробленых еўра ў студзені — чэрвені гэтага года прыпала на банкноты наміналамі 500 і 50 еўра — 46,7% і 36,7% адпаведна, удакладняе Нацбанк. Так, сёлета знайшлі 14 банкнот наміналам 500 еўра, а ў студзені — чэрвені 2022-га — ніводнай. Колькасць падробленых банкнот на 50 еўра вырасла ў 2,2 разу — да 11 штук.

Што да беларускіх рублёў, то ў абарачэнні таксама знайшлі шэсць падробленых банкнот. Гэта дзве банкноты наміналам 20 000 рублёў (грошы, якія былі ў абарачэнні да дэнамінацыі 2016 года) і па дзве — наміналам 50 і 20 рублёў (выпушчаныя пасля дэнамінацыі). «Падробкі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны. У параўнанні з тым жа перыядам 2022 года не канфіскоўваліся банкноты наміналам 10 рублёў узору 2009 года, выяўленыя банкноты ўзору 2000 года наміналам 20 000 рублёў», — адзначае Нацбанк.

У студзені — чэрвені гэтага года выявілі 348 падробленых даляравых банкнот, а год таму — 346. Прычым гэта ў асноўным 100 і 50 даляраў, на іх прыпала 72,4% і 27,3%

адпаведна. Таксама знайшлі адну банкноту на 20 даляраў. Як правіла, амерыканскую валюту такога наміналу і меншага (5 і 1 даляр) падрабляюць не так часта.

Колькасць знойдзеных падробленых даляравых банкнот скарацілася з 46 да 18.

Чытайце таксама