Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  3. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 12 кастрычніка прыбыў з афіцыйным візітам у Кыргызстан. Аляксандр Лукашэнка раней сцвярджаў, што ў Бішкеку расійскі лідар надасць час і яму, але такой двухбаковай сустрэчы не чакаецца, пішуць «Ведомости».

Александр Лукашенко и Владимир Путин. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

Прэзідэнт РФ прабудзе ў Кыргызстане да 13 кастрычніка. 12 кастрычніка ў Бішкеку адбудуцца двухбаковыя перамовы Пуціна з кыргызстанскім лідарам Садырам Жапаравым, а таксама з кіраўніком Азербайджана Ільхамам Аліевым.

На наступны дзень Пуцін возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін СНД падвядуць вынікі працы ў 2023 годзе, акрэсляць новыя напрамкі і абмяркуюць міжнародныя і рэгіянальныя тэмы. У гэты ж дзень Пуцін сустрэнецца з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

У канцы верасня Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што падчас саміту Пуцін надасць час і яму, але, як расказаў «Ведомостям» памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, такой двухбаковай сустрэчы ў планах расійскага лідара няма.

Пры гэтым раней перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Бішкеку таксама анансавалі ў Крамлі.

«Можам пацвердзіць, сапраўды, такая паездка (у Кыргызстан. — Заўв. рэд.) у прэзідэнта (Расіі. — Заўв. рэд.) плануецца, і плануецца там сустрэча (з Лукашэнкам. — Заўв. рэд.)», — сказаў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Няма інфармацыі пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна і ў паведамленні прэс-службы беларускага палітыка. У публікацыі толькі ўдакладняецца, што Лукашэнка 12 кастрычніка паедзе з рабочым візітам у Кыргызстан для ўдзелу ў паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.

«На палях саміту, падчас сустрэч, перамоваў і ўзаемадзеяння кіраўнікоў дзяржаваў, будуць абмяркоўвацца і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі», — удакладніла прэс-служба.