Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  4. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. У властей есть забава — говорить о суперпланах и не выполнять их, но в этом случае даже они не ожидали такой «аномалии». Что произошло
  11. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  14. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  15. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  16. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
Читать по-русски


Юрий Дракохруст

У лютым наступнага года ў Беларусі павінен прайсці рэферэндум па зменах у Канстытуцыю. Сярод іх і «замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу». Юры Дракахруст лічыць, што зьяўленьне такога органу верне Беларусь у 90-ыя гады, калі ў краіне існавала фактычнае двоеўладдзе.

  • Юрий Дракохруст
    Юрий ДракохрустОбозреватель белорусской службы «Радио Свобода»
    Кандидат физико-математических наук. Автор книг «Акценты свободы» (2009) и «Семь тощих лет» (2014). Лауреат премии Белорусской ассоциации журналистов за 1996 год. Журналистское кредо: не плакать, не смеяться, а понимать. Блог Юрия Дракохруста на сайте «Радио Свобода»

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі не ўнесла яснасьці ў пытаньне, якая ж мадэль дзяржаўнага ладу будзе прапанаваная ў новай Канстытуцыі.

Напярэдадні папярэдніх канстытуцыйных рэферэндумаў — у 1996 і 2004 гадах — было ясна, чаго хоча на іх і ад іх атрымаць іх ініцыятар. У 1996 годзе — сканцэнтраваць уладу ў руках кіраўніка дзяржавы, у 2004 годзе — даць магчымасьць дзеючаму прэзыдэнту пераабірацца зноў і зноў.

Мэты не ўсімі і тады, і зараз ухваляемыя, але ясныя і выразныя. І сфармуляваныя задоўга да дня рэфэрэндуму.

Цяпер менш чым за чатыры месяцы да рэфэрэндуму нічога не зразумела.

4 лістапада Лукашэнка сфармуляваў галоўныя задачы канстытуцыйных зьменаў — «замацаваньне ролі Ўсебеларускага народнага сходу, пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаваньне збалансаванасці дзяржапарату». Пры гэтым ён падкрэсьліў, што нельга «ні ў якім разе разбураць існуючую ў Беларусі сыстэму ўлады».

Ну дык калі роля УНС зьмяняецца і істотна, то сыстэма ўлады моцна зьмяняецца і ў нейкім сэнсе разбураецца.

Ці мяркуецца, што пасьля рэфэрэндуму адбудуцца прэзыдэнцкія выбары і Лукашэнка на іх не пойдзе? Калі так, то ці зьбіраецца ён у такім выпадку ўзначаліць УНС?

Адказаў на гэтыя пытаньні не прагучала. Прагучала толькі сарамлівае «Усебеларускі народны сход уводзіцца не таму, што нехта з прысутных або дзеючы прэзыдэнт проста рвецца на гэтую пасаду». Дык там, аказваецца, і нейкая пасада прадугледжана.

А што не рвецца — дык паводле словаў Лукашэнкі ён і на пасаду прэзыдэнта ў 2020 годзе не рваўся, проста «любімую не аддаваў».

Калі прапануецца схема: Лукашэнка — кіраўнік УНС, а прэзыдэнтам становіцца нейкая іншая асоба, то варта заўважыць, што яна да болю нагадвае палітычны лад краіны ў пачатку «ліхіх дзевяностых», калі вышэйшай службовай асобай дзяржавы быў сьпікер парлямэнту (тады Станіслаў Шушкевіч), і быў кіраўнік ураду, прэм’ер (тады Вячаслаў Кебіч).

Вельмі падобна: ёсьць кіраўнік нейкага калектыўнага шматлюднага органа ўлады (старшыня УНС) і кіраўнік выканаўчага апарату (прэзыдэнт).

Такая пятля часу, вяртаньне Лукашэнкі ў дні палітычнай маладосьці.

Тагачасная сыстэма ўлады і тады не лічылася аптымальнай і эфэктыўнай. Яна была недарэчным рэліктам савецкай сыстэмы. Недарэчным таму, што ў СССР стрыжнем палітычнай сыстэмы была КПСС і рэальнымі мэханізмамі ўлады былі партыйныя мэханізмы. І там наяўнасьць фармальнага кіраўніка дзяржавы — старшыні Вярхоўнага Савету — і прэм’ера ніякіх асаблівых дысфункцыяў не спараджала.

Канстытуцыя постсавецкай Беларусі 1994 года гэтую сыстэму зьмяніла, канстатаваўшы яе неэфэктыўнасьць у новых умовах. З гэтай канстатацыяй тады быў згодны і дэпутат Аляксандр Лукашэнка.

Ці наўрад такое вяртаньне ў мінулае стане эліксірам маладосьці для яго зараз.

Для пратэстнай часткі грамадзтва гэта будзе зусім не тым, чаго б яна хацела. Але і для прыхільнікаў Лукашэнкі гэта не стане выкананьнем іх жаданьняў.

Улада ўвесь час палохае грамадзтва вяртаньнем «ліхіх дзевяностых», успаміны аб якіх і праўда амбівалентныя, а ў ляялістаў амаль пагалоўна вельмі змрочныя.

А тут сама ўлада прапануе гэтае вяртаньне.

Магчыма, яна і сама ўсьведамляе гэтую злавесную для яе гістарычную аналёгію. Таму канстытуцыйная рэформа на гэты раз і праводзіцца ў рэжыме спэцапэрацыі, пад покрывам таямніцы, у тумане супярэчлівых заяваў і недагаворак.