Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Нацбанк хоча ўнесці змены па крэдытных гісторыях беларусаў. Рэгулятар выступае за тое, каб у яе пачалі ўключаць звесткі пра ўзятыя ў растэрміноўку тавары. Такая прапанова прысутнічае ў праекце змяненняў па крэдытных гісторыях, дакумент унеслі на разгляд парламента.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што за крэдытная гісторыя і навошта яна патрэбная

У 2015 годзе Нацбанк запусціў крэдытны рэйтынг насельніцтва. Рэгулятар пачаў выстаўляць адзнакі тым, хто хоча ўзяць крэдыт. Грунтуючыся на іх, крэдытаатрымальнікаў размяркоўваюць па катэгорыях ад А1 (ідэальны пазычальнік) да E3 (чалавек, якому крэдыту лепш не даваць). Прымаючы рашэнне наконт выдачы крэдыту, банкі арыентуюцца сярод іншага і на гэтыя катэгорыі. Таксама ўлічваецца, ці не было пратэрмінаваных плацяжоў па крэдытах, ці ёсць у чалавека іншыя пазыкі, ці не выступае ён паручальнікам у кагосьці іншага.

У крэдытную гісторыю ўключаюць сярод іншага інфармацыю пра крэдыты, дамовы пазыкі, лізінгу.

Што прапануе змяніць Нацбанк

У крэдытную гісторыю хочуць уключаць інфармацыю пра адтэрміноўкі ці растэрміноўкі па аплаце тавараў і паслуг у гандлёвых сетках, у мабільных аператараў. Раней Нацбанк размяшчаў законапраект з такімі прапановамі на грамадскае абмеркаванне. Тады рэгулятар тлумачыў, што гэтае патрабаванне, калі яго ўвядуць, закране ў тым ліку мабільных аператараў, а таксама такі буйны анлайн-гіпермаркет, як 21vek.by. Як сцвярджаў Нацбанк, гэтыя кампаніі «выказвалі сваю зацікаўленасць у перадачы звестак у крэдытны рэгістр».

Таксама Нацбанк хоча ўвесці магчымасць даваць крэдытную справаздачу ў выпадку смерці фізасобы яе спадчынніку. Яшчэ рэгулятар прапануе канкрэтызаваць механізм адклікання згоды суб’екта крэдытнай гісторыі на перадачу Нацбанкам карыстальніку крэдытнай гісторыі яго крэдытнай справаздачы.

Чытайце таксама