Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  3. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  4. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  5. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  8. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  9. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  10. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  11. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  12. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  13. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  14. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  15. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
Читать по-русски


"Позірк"

«Лідарскі склад трох суб’ектаў» дэмакратычных сіл правёў 2 красавіка «грунтоўныя перамовы», па выніках якіх «дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, рэалізацыя якіх павінна пазітыўна паўплываць на сітуацыю вакол выбараў у Каардынацыйную раду (КР)», паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).

Фота іллюстрацыйнае
Фота іллюстрацыйнае

З заявы вынікае, што бакамі ў перамовах выступілі КР, АПК і Офіс Святланы Ціханоўскай.

Адзначаецца, што «дамоўленасці будуць выкананыя дзеючым кіраўніцтвам КР», у сувязі з гэтым Кабінет і Офіс прынялі рашэнне прыпыніць камунікацыю са СМІ па пытаннях выбараў.

Раней 2 красавіка АПК і Офіс Ціханоўскай распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой сцвярджалася, што анансаваныя выбары ў КР «не падрыхтаваныя».

У заяве гаварылася, што «не створаная выбарчая камісія і платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі».

«Пры неналежнай падрыхтоўцы выбары ў Каардынацыйную раду не забяспечаць шырокі ўдзел розных груп дэмакратычных сіл і беларускага грамадства, празрыстасць і дакладнасць вынікаў», — падкрэслівалася ў рэлізе.

Адзначалася, што рашэнні аб правядзенні выбараў павінны быць «прынятыя сумесна ўсімі асноўнымі палітычнымі актарамі, для гэтага была сфарміраваная ўпаўнаважаная працоўная група».

«Гэта неабходна для захавання адзінства дэмакратычных сіл і для таго, каб кампанія выбараў у КР стала значнай падзеяй для беларускага грамадства», — падкрэслілі АПК і Офіс Ціханоўскай.

Пазней на прэс-канферэнцыі спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў не пагадзіўся з прадстаўленай пазіцыяй, заявіўшы, што выбарчая сістэма была ўзгодненая з Кабінетам і Офісам Ціханоўскай.

Паводле яго слоў, «гэта фактычна тая сістэма, якая была раней прапанаваная АПК і Офісам» — прапарцыйныя выбары па спісах, кожны выбаршчык мае адзін голас, ёсць гендэрныя квоты. «Гэта значыць, на ўзроўні выбарчай сістэмы ўсё ўзгоднена», — сказаў Ягораў.

Ён падкрэсліў, што ў адпаведнасці з «правіламі і палажэннямі» КР выбарчая камісія будзе сфарміраваная ў бліжэйшы час, а тэхнічная платформа для галасавання створаная і праходзіць тэставанне.

«Таму казаць аб непадрыхтаванасці выбараў не даводзіцца», — адзначыў спікер. Паводле яго сцвярджэння, рух да выбараў у КР стрымліваюць «больш бюракратычныя перашкоды», чым «рэальныя праблемы ў арганізацыі кампаніі».

Галасаванне па выбарах членаў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання запланаванае на 25−28 траўня 2024 года. Чакаецца, што першыя вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 траўня.

Раней КР паведаміў, што да 15 красавіка павінен завяршыцца працэс фарміравання спісаў выбарчых участкаў і падачы дакументаў на рэгістрацыю ў камісію. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка.

Агітацыя пройдзе з 25 красавіка па 25 траўня. На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня, у гэты ж дзень будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў.

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.