Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  10. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  14. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  15. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
Читать по-русски


Следчы камітэт пачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да буйнога полацкага бізнесоўца Уладзіміра Захарава, паведамляе прэс-служба ведамства.

Владимир Захаров. Фото из соцсетей
Уладзімір Захараў. Фота з сацсетак

СК пачаў спецвытворчасць 12 красавіка. Бізнесоўца абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры);
  • ч. 2 арт. 243−1 (Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў у асабліва буйным памеры);
  • ч. 1 арт. 243−3 (Ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў);
  • арт. 369−1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Мужчыну прапануюць з’явіцца ва УСК па Віцебскай вобласці.

Хто такі Уладзімір Захараў

Уладзіміру Захараву належала большая частка гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. Гэта буйныя гандлёвыя цэнтры, гіпермаркет, рынак «Стралецкі». Раней Захараў валодаў тэлеканалам «Квант» і газетай «Інфарм-плюс», лікёрагарэлачным заводам «Вінрэал».

Пра Захарава таксама вядома, што ён прафесійны гулец у покер, пераможца міжнародных турніраў.

У 2020 годзе Полацкі райвыканкам звярнуўся да Уладзіміра Захарава з просьбай знізіць арэндную плату ў сувязі з «наяўнай эпідэміялагічнай сітуацыяй» з прычыны каранавіруса. Тады прадпрымальнік адказаў уладам смела і даволі рэзка.

«Калі з гэтага вы хоць нешта зробіце, тады мы лёгка зможам знізіць арандатарам іх абавязанні перад намі. У цяперашніх умовах вашай бяздзейнасці гэта немагчыма. Не таму, што мы гэтага не хочам, а таму, што вы нічога не робіце», — адзначаў у сваім адказе Уладзімір Захараў.

Бізнесовец тады пацвердзіў TUT.BY, што сапраўды адправіў такі адказ Полацкаму райвыканкаму.

— За тое, што цяпер адбываецца [сітуацыя з каранавірусам], мы перажываем не менш, чым улады. Мы не хочам на гэтым зарабляць. Я так адказаў, бо ўжо накіпела. Разам з тым гэты адказ не антыподны. Улады павінныя зрабіць хаця б тое элементарнае, што напрошваецца само сабой. Гэта я і адзначыў у пяці пунктах у лісце. Калі мы [бізнес і ўлада] не будзем цяпер рабіць нешта разам, нічога не атрымаецца, — заяўляў бізнесовец.

Чытайце таксама