Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  4. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  5. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  13. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  14. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  15. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  16. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  17. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  18. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


Банк Santander, паслугамі якога ў Польшчы карыстаецца багата беларусаў, пракаментаваў «Белсату» паведамленні пра масавае блакаванне анлайн-банкінгу і мабільнай праграмы ў кліентаў — грамадзянаў Беларусі. Ва ўстанове сцвярджаюць, што проста выконваюць патрабаванні заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай.

Банк Santander у Польшчы. Фото: santander.pl
Банк Santander у Польшчы. Фото: santander.pl

Надоечы ў эмігранцкіх тэлеграм-чатах з’явіліся скаргі беларускіх грамадзянаў на масавае блакаванне анлайн-банкінгу і мабільнай праграмы Santander ды іншыя абмежаванні: напрыклад, гатоўку нельга зняць у банкамаце — толькі ў аддзяленні, камісія за грашовыя пераводы ўнутры Польшчы, недаступнасць сістэмы пераводаў BLIK.

Santander — трэці паводле велічыні актываў і колькасці філіяў банк у Польшчы, належыць іспанскай кампаніі «Banco Santander S.A.». Установа стала папулярнай у беларусаў, бо адкрывала рахункі з мінімумам дакументаў: пашпартам з візаю і нумарам PESEL.

Беларусы, якія сутыкнуліся з праблемаю, паведамлялі, што Santander патрабуе від на жыхарства, прычым з тэрмінам дзеяння больш за год. Гэтую інфармацыю неафіцыйна пацвердзіў «Белсату» працаўнік банку: «Цяпер для адкрыцця рахунку патрэбны ВНЖ на 12 месяцаў наперад. То бок на момант адкрыцця рахунку тэрмін дзеяння ВНЖ мае быць не менш за 12 месяцаў».

Паводле яго, новыя патрабаванні давяла Камісія фінансавага нагляду, і таму «кіраўніцтва банку ўвяло такія абмежаванні». Крыніца таксама паведаміла, што пакуль рахункі блакуюць не ўсім беларусам без карты побыту, а што будзе далей, пакуль невядома.

Паводле якога прынцыпу Santander адмаўляе беларусам у абслугоўванні, не зразумела. «Белсат» спасылаецца на сведчанні асобаў, якія адкрывалі рахункі без віду на жыхарства ў Польшчы і дасюль не зазналі аніякіх праблемаў. Але выданню вядома і пра беларуску, якая не варочала буйнымі сумамі і не праводзіла якіх-небудзь падазроных аперацыяў, але Santander заблакаваў яе рахунак.

«Тэза пра тое, што польскія банкі на патрабаванне Камісіі фінансавага нагляду пачалі ўводзіць істотныя абмежаванні ў дачыненні кліентаў — грамадзянаў Беларусі, не адпавядае рэчаіснасці. Камісія не давала такога патрабавання», — заявіў «Белсату» кіраўнік дэпартаменту сувязяў з грамадскасцю банку Santander Яцэк Баршчэўскі.

Ён адзначыў, што кожны банк працуе з замежнікамі паводле ўласных правілаў: «Палітыка банкаў пры адкрыцці рахункаў нерэзідэнтаў заснаваная на індывідуальным падыходзе ў кожным канкрэтным выпадку. Банк кіруе сваімі рызыкамі і ў межах гэтага кіравання прымае рашэнні аб наладжванні або скасаванні супрацы з кліентам».

Баршчэўскі пры гэтым згадаў польскае заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму і падкрэсліў, што банкі абавязаныя ацэньваць рызыкі і «прымаць захады фінансавай бяспекі», аналізаваць аперацыі кліента. Дзеля гэтага і могуць патрабавацца дадатковыя дакументы, растлумачыў прадстаўнік банку Santander.

«У выпадку немагчымасці ўжывання любой з захадаў фінансавай бяспекі абавязанне кожнага банку — не наладжваць дзелавых стасункаў з кліентам або спыніць існыя стасункі, а таксама не праводзіць аперацыі праз банкаўскі рахунак», — падсумаваў Яцэк Баршчэўскі.

Раней у польскую Камісію фінансавага нагляду звярнуўся старшыня Народнага антыкрызіснага упраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка. Ён папрасіў растлумачыць, ці дала ўстанова якія-небудзь указанні банку Santander або банк самастойна ўвёў нейкія новыя правілы. У паведамленні АПК адзначаецца, што аніякіх фінансавых санкцыяў супраць беларусаў у Польшчы няма.

У НАУ сказалі «Белсату», што адказу ад польскай Камісіі яшчэ не атрымалі. Само ведамства адмовілася каментаваць гэтую гісторыю, спаслаўшыся на тое, што не мае паўнамоцтваў даваць інфармацыю аб дзеяннях канкрэтных банкаў.