Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  6. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  7. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  10. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  11. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  12. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  15. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  16. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  17. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
Читать по-русски


Мінулы тыдзень, без сумневу, увойдзе ў гісторыю беларускага валютнага рынку. Цягам некалькіх гандлёвых дзён удзельнікі рынку і ўсе, хто сочыць за ваганнямі абменнага курсу беларускай нацыянальнай валюты, трохі панерваваліся. Абменныя курсы даляра ЗША і расійскага рубля літаральна на вачах схадзілі на гадавыя максімумы/мінімумы і вярнуліся назад. Чаго чакаць ад курсаў валют у апошні тыдзень чэрвеня, чытайце ў штотыднёвым прагнозе Myfin.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Валютныя арэлі

Калі параўноўваць вынікі тыдня ад першага гандлёвага дня да апошняга, то змена курсаў зусім нязначная. Даляр ЗША ўмацаваўся да заканчэння пятніцы 21 чэрвеня на 0,82% і спыніўся на адзнацы USD/BYN 3,2257. Курс расійскага рубля за мінулы тыдзень таксама вырас на 1,71% і скончыў тыдзень на RUB/BYN 3,6459 за 100 расейскіх рублёў. Але вось дынаміка тыдня вартая ўвагі.

Даляр ЗША пачаў мінулы тыдзень з курсам USD/BYN 3,2005. У сераду, 19 чэрвеня, даляр пайшоў у піке да курсу USD/BYN 3,1599, і прасадка складала -1,24% за тыдзень. Але да заканчэння пятніцы зноў вырас да USD/BYN 3,2257.

Иллюстрация Myfin.by
Ілюстрацыя: Myfin.by

Расійскі рубель у панядзелак, 17 чэрвеня, адкрываў таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы з курсам RUB/BYN 3,5864 за 100 расійскіх рублёў. У сераду і чацвер рубель падымаўся да максімуму года RUB/BYN 3,7577, і рост складаў на той момант +4,83%. Але ў пятніцу адбылася карэкцыя, і курс спыніўся на RUB/BYN 3,6459 за 100 расійскіх рублёў.

Иллюстрация: Myfin.by
Ілюстрацыя: Myfin.by

На расійскім пазабіржавым рынку за гэты ж час даляр ЗША ад пачатку тыдня на USD/RUB 89,007 схадзіў на мінімум USD/RUB 82,7504 і зноў вярнуўся да адзнакі 89,1283.

Прычынай такой высокай валацільнасці на ўнутраным валютным рынку лічаць абмежаванне на біржавы гандаль далярам ЗША і еўра, што і прывяло да такіх скокаў абменнага курсу. Не выключана, што гэта стане адной з прыкмет расійскага, а па сумяшчальніцтве і беларускага, валютных рынкаў цягам нейкага часу.

Распродаж валюты

Тым не менш некаторых фактараў, якія ўплываюць на фармаванне абменных курсаў, ніхто не адмяняў, і іх аналіз дапаможа нам зарыентавацца ў паводзінах нацыянальных валют.

Першы і асноўны — гэта фармаванне попыту і прапановы на расійскім валютным рынку. Паступленне замежнай валюты, уключаючы даляр ЗША і еўра, ідзе бесперабойна. Гэта дазволіла ўраду Расіі з 21 чэрвеня 2024 года знізіць планку абавязковага продажу замежнай валюты з 80% да 60%. Акрамя гэтага, Мінфін Расіі не выключае зніжэння аб’ёму продажу на валютным рынку кітайскага юаня ў рамках рэалізацыі бюджэтнага правіла.

Падтрымлівае расійскую валюту і камфортная цана нафты маркі Brent, што замацавалася вышэй за $ 85,50 за барэль. Акрамя таго, на гэтым тыдні праходзяць падатковыя выплаты, пік якіх прыпадзе на 28 чэрвеня. Такім чынам, перадумоваў для большага паслаблення курсу рубля не прадбачыцца, і не выключана, што на гэтым тыдні мы зноў будзем назіраць рэзкія ваганні курсаў валют.

Прагноз на тыдзень

На пазабіржавым рынку Форэкс гэты тыдзень абяцае быць адносна спакойным праз адсутнасць важных фінансавых навін і падзей. Даляр ЗША павольна, але ўпэўнена ўмацоўваецца да асноўных актываў. Індэкс даляра спрабуе выйсці да гадавога максімуму вышэй за 106,2 п.п. Цана унцыі золата наблізілася і будзе тэставаць узровень падтрымкі на 2300 USD/Oz. Асноўная валютная пара EUR/USD за мінулы тыдзень зніжалася да 1,0690, і не выключаны працяг трэнду да 1,0600.

Такім чынам, пры роўных умовах уплыву расійскага рынку і пазабіржавага рынку Форэкс на беларускіх таргах можна чакаць невялікага ўмацавання абменнага курсу даляра да USD/BYN 3,240. Расійскі рубель пры гэтым таксама можа застацца на верхніх пазіцыях каля RUB/BYN 3,700 за 100 расійскіх рублёў.