Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк сустрэўся са зняволенымі калоніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам. Яго візіт адбыўся зімой, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Сваяк аднаго са зняволеных, які захацеў застацца неназваным, расказаў падрабязнасці сустрэчы, якія даведаўся ад яго, паведамляе «Радыё Свабода».

Игорь Марзалюк в эфире программы "Марков. Ничего личного". Минск, 18 мая 2023 года. Фото: скриншот видео ОНТ
Ігар Марзалюк у эфіры праграмы «Марков. Ничего личного». Мінск, 18 траўня 2023. Фота: скрыншот відэа АНТ

— Нас было больш за 100 чалавек, нас прывялі ў клуб і сказалі, што будзе лекцыя з гісторыі вайны. Выйшаў гэты Ігар Марзалюк, але з нас яго амаль ніхто не ведаў. Тое, што ён дэпутат ці былы гісторык, ведалі, можа, адзінкі. Слухалі, як заўсёды любога лектара ці міліцыянта, напаўвуха. А той паступова пачаў крычаць на нас, вучыць нас жыццю. Сказаў: «Вось вы на мяне „наязджалі“, крытыкавалі, і што цяпер? Дзе вы? Седзіце ў турме. І дзе я?» Як мы з хлопцамі зразумелі, гэта ён спрачаўся з уяўнымі палітвязнямі, якіх насамрэч на сустрэчы амаль не было. Я так бачыў толькі аднаго «жаўтабірачніка», астатніх не заўважыў, — пераказаў словы зняволенага яго сваяк.

Асуджаны, які прысутнічаў на сустрэчы, лічыць, што «палітычных» туды наўмысна не пусцілі, але Марзалюку пра гэта не сказалі.

— Ён жа ўсё роўна не разбіраецца, не ведае, што «палітычныя» — з жоўтымі біркамі. Вось так і слухалі тую лекцыю. Марзалюк крычаў на нас, а мы маўчалі. Разумення відавочна не атрымалася. Я слухаў і думаў, што гэта ты такі смелы, бо вакол мянты, — так, са словаў крыніцы, апісаў яму тую сустрэчу зняволены.

Чытайце таксама