Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  5. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  6. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  7. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  8. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  9. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  10. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  11. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  14. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  15. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
Читать по-русски


Жыхары сталіцы звычайна атрымліваюць самыя вялікія заробкі ў краіне, але і жыллё там, як правіла, даражэйшае, чым у рэгіёнах. «Люстэрка» вывучыла, наколькі даступная аднапакаёвая кватэра мінчукам у параўнанні з тымі, хто жыве ў Варшаве, Вільнюсе і Рызе. Аказваецца, «квадрат» у нас самы танны, але збіраць на сваю жылплошчу ўсё роўна давядзецца даўжэй.

Иллюстративный снимок. Фото: Victoria/pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Victoria/pixabay.com

Як адрозніваюцца цэны на квадратны метр?

Паводле звестак спецыялізаванага рэсурсу Global Property Guide, у чэрвені гэтага года сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў Вільнюсе складаў 2754 даляры, у Рызе — 2693 даляры, а ў Варшаве — 4154 даляры. Ва ўсіх выпадках гэта метр у аднапакаёвай кватэры.

У гэтай статыстыцы няма Беларусі. Але паводле інфармацыі беларускіх аналітыкаў, у Мінску метр у аднапакаёўцы ў чэрвені ў сярэднім каштаваў 1601 даляр.

Зыходзячы з гэтага, аднапакаёўка памерам 45 «квадратаў» па чэрвеньскай цане ў сярэднім мінчуку абышлася б у 72 045 даляраў (231 264 рублі паводле курсу Нацбанка на 15 жніўня), жыхару Варшавы — у 186 930 даляраў (600,1 тыс. рублёў), Вільнюса — 123 930 даляраў (397,8 тыс. рублёў), а Рыгі — 121 185 даляраў (389 тыс. рублёў).

Выходзіць, у беларускай сталіцы самы танны квадратны метр і, адпаведна, ніжэйшы кошт сярэдняй аднапакаёвай кватэры.

Колькі трэба збіраць?

У суседніх краінах яшчэ не апублікавалі статыстыку па сярэдніх заробках за другі квартал, таму мы ўзялі звесткі за студзень-сакавік, каб ацаніць даступнасць квадратнага метра жылля. Дык вось, у першым квартале сярэдні заробак у Вільнюсе быў 2 529,6 еўра (каля 8949 рублёў), у Рызе — 1804 еўра (парадку 6382 рублёў), у Варшаве — 10 360,53 злотага (каля 8531 рубля). У Мінску сярэдні заробак за гэты ж адрэзак часу склаў 2 842,1 рубля. Ва ўсіх выпадках сумы да выплаты падаткаў.

Такім чынам, каб набыць аднапакаёўку памерам 45 квадратных метраў па сярэдняй чэрвеньскай цане, мінчуку трэба было б цалкам адкладаць сярэдні заробак цягам 6,8 года (і гэта нават без выплаты падаткаў, то-бок насамрэч збіраць трэба даўжэй). Крыху менш часу трэба жыхару Варшавы — амаль 5,9 года. З сярэднім заробкам у Рызе можна назбіраць на такое жыллё крыху больш чым за пяць гадоў. Хутчэй за ўсё такую пакупку мог бы сабе дазволіць жыхар Вільнюса — яму дастаткова 3,7 года.

Удакладнім, што нашыя разлікі — прыблізныя: адна з прычын — сумы мы ўзялі да выплаты падаткаў (а яны адрозніваюцца не толькі па краінах, але і ў розных людзей у межах адной дзяржавы).

Атрымліваецца, што пры самым танным квадратным метры жыллё такой плошчы менш даступнае ў Мінску, чым у сталіцах суседніх краін Еўрасаюза.

Чытайце таксама