Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  3. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  4. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. «Наша Ніва»: Выбитые двери, маски-шоу, задержание топ-менеджеров. В «Евроторг» пришли силовики
  10. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  11. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  12. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  18. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


У Беларусі пачалася ліквідацыя кампаніі «Арыфлэйм Касметыкс» — «дочкі» шведскага брэнда Oriflame. Пры гэтым сайты фірмы ўжо недаступныя, а па тэлефонных нумарах у мінскі офіс немагчыма датэлефанавацца — паведамляецца, што яны несапраўдныя. Як расказаў журналісту «Люстэрка» адзін з кансультантаў, які прадаваў касметыку Oriflame, беларусы ўжо не могуць замовіць тавары праз «Арыфлэйм Касметыкс», толькі калі праз Расію, але і з гэтай схемай ёсць цяжкасці.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Пра сыход з Беларусі кампанія Oriflame публічна не абвяшчала. Як заўважыла «Люстэрка», у жніўні 2024-га ў дзяржрэестры платнікаў ад Міністэрства па падатках і зборах з’явіўся запіс, што Oriflame пачала ліквідацыю сваёй юрыдычнай асобы ў Беларусі — фірмы «Арыфлэйм Касметыкс».

Сайты фірмы недаступныя, як і тэлефоны ў мінскім офісе. Даслаць электронныя лісты таксама не ўдалося, яны вярнуліся з пазнакай, што не могуць быць дастаўленыя адрасату. Адзін з кансультантаў, які прадаваў тавары Oriflame, растлумачыў журналісту «Люстэрка» як патэнцыйнаму пакупніку, што купіць тавар праз «Арыфлэйм Касметыкс» ужо не атрымаецца. Адзін з варыянтаў — паспрабаваць аформіць замову праз індывідуальных агентаў, якія спрабуюць закупіцца праз Расію. Але кансультант папярэдзіў, што і пры гэтым варыянце могуць быць непрыемныя сюрпрызы — скрынкі могуць прыйсці пустымі, без аформленага тавару.

Ліквідацыі кампаніі папярэднічала тое, што летам 2023-га беларускі ўрад унёс «Арыфлэйм Касметыкс» у пералік кампаній, продаж якіх дапушчальны толькі з дазволу ўладаў. Пры гэтым сярод акцыянераў фірмы былі «Арыфлэйм Касметыкс АГ» (Нідэрланды) і «Арыфлэйм Холдынгс Б.В.» (Швейцарыя).

Пры гэтым у сярэдзіне 2022 года шведы разам з дзвюма іншымі вядомымі кампаніямі прамых продажаў (Herbalife Nutrition і Mary Kay) стварылі Асацыяцыю прамых продажаў у Беларусі. Як было агучана, новае аб’яднанне мусіла надаць дадатковы імпульс індустрыі прамых продажаў у краіне і забяспечыць эфектыўныя ўмовы для забяспечання этычных стандартаў вядзення бізнесу.

Як развіваўся бізнес Oriflame у Беларусі

На беларускім рынку афіцыйна Oriflame Cosmetics з’явілася ў 2000-х. У 2004 годзе была зарэгістраваная мясцовая юрыдычная асоба шведскага холдынгу — «Арыфлэйм Касметык». Росквіт гэтага бізнесу ў Беларусі і на постсавецкай прасторы прыпаў на канец 2000-х — пачатак 2010-х, калі па рынкавай долі Oriflame супернічала з Procter&Gamble, L’Оreal і іншымі касметычнымі гігантамі.

З сярэдзіны 2010-х доля Oriflame у краінах былога СССР пачала скарачацца. У 2021 годзе самае буйное падраздзяленне брэнда ў рэгіёне — у Расіі — атрымала страту. У 2022-м расійская Oriflame выправіла сітуацыю, але летась зноў паказала мінус — гэтым разам больш чым на 5 млн даляраў.

Праз месяц пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну шведы заявілі пра немагчымасць працягваць бізнес у Расіі. Цягам 2022−2023 гадоў кампанія спыніла экспарт сваёй прадукцыі і інвестыцыі ў маркетынг, навучанне і правядзенне мерапрыемстваў. У пачатку 2023 года Oriflame прадала групе «Арнест» за 28 млн еўра свой адзіны мясцовы завод. На ім у Ногінскім раёне выпускаліся шампуні, гелі для душа, дэзадаранты, губная памада і іншае.

Чым вядомая Oriflame

Oriflame Cosmetics была створаная братамі Робертам і Ёнасам аф Ёкнікамі ў 1967 годзе. Паспяховы праект стаў іх галоўнай крыніцай назапашвання капіталу, які яны потым уклалі ў дзясяткі іншых галін. Да 1996 года Oriflame Cosmetics працавала як і большасць кампаній у гэтай галіне, вырабляючы касметыку і рэалізуючы яе праз аптавікоў. Але браты вырашылі памяняць стратэгію і, выключыўшы пасярэднікаў, пераарыентавалі бізнес на прамыя продажы. Яны вядуцца праз агентаў, якія выкупляюць у кампаніі прадукцыю, а потым прадаюць іх наўпрост (анлайн ці афлайн).

Тавары рэалізуюцца за межамі стандартных пунктаў збыту. Звычайна ў зручным для кліента месцы — дома, у офісе, у кавярні, анлайн і гэтак далей. Oriflame Cosmetics стала адным з лідараў у сегменце прамых продажаў. Яе асноўнымі канкурэнтамі тут застаюцца амерыканская Amway, цяпер бразільская па матчынай кампаніі Avon і расійская Faberlic.

Асартымент прадукцыі Oriflame, якая распрацоўваецца ва ўласным цэнтры і вырабляецца на ўласных заводах у Польшчы, Кітаі і Індыі, складае каля 1000 найменняў. Прадукцыю брэнда прадаюць больш за 3 млн агентаў-кансультантаў, якія працуюць за працэнт, прыкладна ў 60 краінах. Адной з іх да гэтага года была Беларусь.

Які яшчэ бізнес раней згарнулі шведы ў Беларусі

У лютым 2023 года асноўныя ўладальнікі медыцынскага холдынгу Medicover закрылі ўгоду па продажы найбуйнейшай у краіне сеткі лабараторных пунктаў «Сінэва». Гэта таксама бізнес спадчыннікаў Ёнаса аф Ёкніка і брата апошняга Роберта аф Ёкніка. Ён існаваў у Беларусі з 2009 года, уключаў 58 пунктаў у 23 гарадах Беларусі і цэнтральную лабараторыю ў Мінску. Іх новым уладальнікам стала расійская кампанія Helix. За беларускую сетку і нерухомасць, якая належала ёй, яна заплаціла 14,6 млн еўра.

Чытайце таксама