Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  2. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  3. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  13. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  14. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


/

Былая кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ расказала, як у 2001 годзе яе спыталі, колькі яна каштуе. На гэтае пытанне яна адказала радкамі з твора Аляксандра Пушкіна «Яўген Анегін».

Лидия Ермошина с пропагандистом СТВ. Скриншот видео эфира от 12 января 2025 года
Лідзія Ярмошына з прапагандыстам СТБ. Скрыншот відэа эфіру ад 12 студзеня 2025 года

— Не ведаю, ці была гэта спроба [падкупіць], але перад выбарамі 2001 года, калі яшчэ мяне запрашалі ў Еўропу, вучылі мяне, увесь час з прадстаўнікамі апазіцыі. І вось з боку апазіцыі гэта былі ўжо цяпер нябожчыкі Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка (віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання Беларусі. — Заўв. рэд.). І ён мне так жартаўліва кажа: «Ярмошына, дзядзька Сэм цікавіцца, колькі вы каштуеце?» Паколькі ў нас адносіны былі вельмі вясёлыя і жартаўлівыя, мне самой спадабаўся мой адказ. Я сказала: «Генадзь Дзмітрыевіч, як аматару паэзіі я вам адкажу словамі Таццяны Ларынай: „Но я другому отдана и буду век ему верна“», — заявіла Ярмошына.

Былая кіраўніца ЦВК у размове з прапагандыстам СТБ не сказала, калі была арганізаваная гэтая паездка. Аднак раней яна сцвярджала, што з такой прапановай да яе звярнуўся «адзін з вядомых палітыкаў» у 2001 годзе.

— Я магу сказаць, што ў 2001 годзе, незадоўга да выбараў, адзін з вядомых палітыкаў мне сказаў: «Лідзія Міхайлаўна, дзядзька Сэм цікавіцца, колькі вы каштуеце?» Вось і ўсё, — сцвярджала Ярмошына ў ліпені 2024 года.

Адзначым, што такой размовы паміж Ярмошынай і Карпенкам у 2001 годзе не магло адбыцца, бо апошні памёр ад кровазліцця ў мозг 6 красавіка 1999 года.

Нагадаем, Лідзія Ярмошына ўзначаліла ЦВК у снежні 1996 года з парушэннем Канстытуцыі, якая абавязвае прэзідэнта ўзгадняць зацверджанне старшыняў ЦВК з Саветам Рэспублікі, замест зніклага пазней Віктара Ганчара. Былая кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі пакінула сваю пасаду ў снежні 2021 года.

За яе часамі ёй ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

Лідзія Ярмошына знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Еўрасаюза і шэрагу іншых дэмакратычных краін за фальсіфікацыі падчас выбараў.

Чытайце таксама