Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  4. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


28 студзеня, выступаючы са штогадовым пасланнем, Аляксандр Лукашэнка назваў дзве прычыны, паводле якіх Беларусь можа ўступіць у вайну, — гэта прамы напад на яе і прамы напад на яе саюзніка, Расійскую Федэрацыю. Аднак ужо 4 лютага ў інтэрв'ю расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву ён фактычна назваў яшчэ і трэцюю прычыну — напад Украіны на Данбас (відаць, меліся на ўвазе самаабвешчаныя рэспублікі ДНР і ЛНР): «Мінск і Масква дадуць сумесны адказ, калі Кіеў пачне вайну супраць Данбаса» — цытуе яго словы РИА «Новости».

Лукашэнка тут фактычна паўтарыў тое, што казалі і кажуць расійскія палітыкі і вайскоўцы.

  • Юрий Дракохруст
    Юрий ДракохрустОбозреватель белорусской службы «Радио Свобода»
    Кандидат физико-математических наук. Автор книг «Акценты свободы» (2009) и «Семь тощих лет» (2014). Лауреат премии Белорусской ассоциации журналистов за 1996 год. Журналистское кредо: не плакать, не смеяться, а понимать. Блог Юрия Дракохруста на сайте «Радио Свобода»

28 студзеня начальнік расійскага генштаба Валеры Герасімаў заявіў: «Любыя правакацыі ўкраінскіх уладаў па сілавым урэгуляванні праблем Данбаса будуць спыняцца».

Фармальна кажучы, «сумесны адказ» не абавязкова мяркуецца ваенным — размова можа ісці аб санкцыях або аб пастаўках узбраенняў у самаабвешчаныя рэспублікі.

Але Салаўёў з дапамогай удакладняючых пытанняў высветліў у Лукашэнкі, што размова ідзе менавіта аб ваенным адказе:

«Адно з пытанняў тычылася таго, як павядзе сябе беларускае войска, калі ўкраінскія ўлады вырашацца на ўжыванне сілы супраць Данбаса. „Гэтак жа, як расійская“, — адказаў на гэта Лукашэнка. На ўдакладняючае пытаньне, ці будзе гэта сумесным адказам Беларусі і Расіі, ён сказаў: „Натуральна“. Пры гэтым Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што гэта ЗША падштурхоўваюць Кіеў да вайны. На яго думку, расійскі лідэр Уладзімір Пуцін правільна паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі. „Я гэта падтрымліваю. Мы намалявалі „чырвоныя лініі“. Наступіў на „чырвоную лінію“ — атрымлівай!“ — працягнуў Лукашэнка. На пытанне, ці можа быць адказам ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны, Лукашэнка адказаў: „Ня толькі“».

Калі адказ мяркуецца з выкарыстаннем беларускага войска, калі адказ мяркуецца «не толькі» ракетны (але і ракетны, як можна зразумець, таксама), то гаворка ідзе пра менавіта ваенныя дзеянні, у якіх возьмуць удзел беларускія войскі.

А як жа толькі дзве прычыны, пры якіх Беларусь будзе ваяваць, сфармуляваныя ў пасланні? Самаабвешчаныя рэспублікі не з'яўляюцца часткамі ані Беларусі, ані Расіі, прычым і Мінск, і Масква афіцыйна лічаць іх тэрыторыяй Украіны.

Так што было дзве прычыны, а зараз з'явілася трэцяя. Лукашэнку даціснулі.

Як, праз каго — гэта невядома. Магчыма, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, які наведаў Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам, перадаў яму крамлёўскае пасланне, што адсядзецца нават у адносным баку не атрымаецца і што Лукашэнка павінен адстойваць «чырвоныя лініі» Крамля, а не свае ўласныя, намаляваныя ў пасланні літаральна некалькі дзён таму.

З заяваў Лукашэнкі Салаўёву, дарэчы, наўпрост не вынікае, што ў выпадку расейска-ўкраінскай вайны беларускія салдаты абавязкова будуць у ёй непасрэдна ўдзельнічаць.

Але гэта ўжо пытанне аператыўнай і палітычнай мэтазгоднасці, якую будзе вызначаць Уладзімір Пуцін. Спатрэбіцца з аператыўнага пункту гледжання — будуць выкарыстоўвацца. Захочацца Пуціну, каб Мінск прынёс прысягу вернасці крывёй — паедуць беларускія салдаты забіваць украінцаў.

Як паляцелі ў Казахстан у межах місіі АДКБ. Знайшлося б у Расіі дадатковых 250 дэсантнікаў, каб паслаць іх у Алматы замест беларускіх. Але была патрэба ў беларускіх. І патрэба не столькі ваенная, колькі палітычная.

Зрэшты, беларускае войска Пуціну ў рэалізацыі яго планаў можа проста не спатрэбіцца. Але пасля заявы Лукашэнкі Салаўёву нішто іншае ўжо не можа прадухіліць удзел беларусаў у вайне.