Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


/

У нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, затанулай у балоце на палігоне ў Пабрадэ, паведаміла камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы. У панядзелак раніцай, 31 сакавіка, аперацыя была завершаная, расказала міністр абароны Давіле Шакалене ў эфіры LRT.

На месте спасательной операции на полигоне Пабраде в Литве, где пропала военная машина США с экипажем, 28 марта 2025 года. Фото: Reuters
На месцы выратавальнай аперацыі на палігоне Пабрадэ ў Літве, дзе знікла вайсковая машына ЗША з экіпажам, 28 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

Работы па даставанні машыны былі завершаныя каля 04.30.

«Былі задзейнічаныя дзве машыны M88 і дадаткова два бульдозеры для фіксацыі, бо наяўнай тэхнікі аказалася недастаткова. Цяпер на месцы працуюць амерыканскія следчыя і вайсковая паліцыя Літвы. Больш інфармацыі пра сітуацыю даць не можам», — сказала Шакалене.

«Інфармацыі пра вайскоўцаў пакуль няма, але ў нас ёсць дакладнае пагадненне, што першым пра гэта паведамяць прадстаўнікі ЗША», — дадала міністр.

«Усе адчулі велізарную палёгку — самы складаны этап аперацыі пройдзены. Гэта была першая і самая цяжкая частка», — адзначыла яна.

Нагадаем, 25 сакавіка на вайсковым палігоне ў Пабрадэ падчас вучэнняў знікла гусенічная бронемашына M88 Hercules з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі. На наступны дзень стала вядома, што машына затанула ў балоце. Яна знаходзілася на глыбіні чатырох метраў, а зверху ляжаў двухметровы пласт глею. Вядомае імя аднаго са зніклых вайскоўцаў — гэта Дантэ Гога Тайтана з вострава Гуам.