Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


"Наша Ніва"

Мазырскі правакатар Юрый Комар — не адзіны, хто вылоўлівае ў чат-рулетцы нелаяльных рэжыму. Яго калега — былы міліцыянт, які прыходзіць у ютуб у медалях. «Наша Ніва» расказвае, што вядома пра яго асобу.

Ігар Канюшык у Афганістане і пасля вайны (у «нулявых»). Фота: «Аднакласнікі» і «Мой Мір»   https://nashaniva.com/308754
Ігар Канюшык у Афганістане і пасля вайны (у «нулявых»). Фота: «Аднакласнікі» і «Мой Мір»

Мінчуку Ігару Канюшыку 56 гадоў. Мужчына беспрацоўны, бо мае другую групу інваліднасці. Вядома, што ён праходзіў службу ў Афганістане ў 344-м асобным батальёне аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння.

Пра вайсковую кар’еру Канюшыка нічога не вядома. У сацыяльных сетках мужчыны ёсць некалькі фота з узнагародамі. Акрамя памятных медалёў за вайну ў Афганістане, там ёсць нагрудны знак «Гвардыя» і копія ордэна Чырвонай Зоркі.

На фота відаць не менш за 15 медалёў і ордэн Чырвонай Зоркі. У наземным падраздзяленні мужчына служыў два гады
На фота відаць не менш за 15 медалёў і ордэн Чырвонай Зоркі. У наземным падраздзяленні мужчына служыў два гады. Скрыншот відэа

Пасля дэмабілізацыі Ігар Канюшык уладкаваўся ў міліцыю. Невядома, да якога звання ён даслужыўся, але ў 1997 годзе быў звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Пазней атрымаў другую непрацоўную групу інваліднасці.

Мужчына даволі актыўны ў інтэрнэце, а таксама любіць гуляць у камп’ютарныя гульні. Разам з жонкай (невядома, ці яны афіцыйна ў шлюбе) гадуе сына.

Адметна, што ў 2011 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у «маўклівай» акцыі пратэсту 3 ліпеня. Тады ў інтэрв'ю Расійскай службе навінаў ён казаў:

«Я спрабую змяніць сваё жыццё, жыццё людзей, якія жывуць побач, якія змогуць вольна хадзіць па горадзе, якіх не будуць хапаць проста так з натоўпу. Я хачу паказаць, што ёсць незадаволеныя людзі, не ўсім добра жывецца… У мяне пенсія трохі большая за 100 даляраў.

Я прыйшоў у Дзень Незалежнасці рэспублікі, апрануў свой кіцель з медалямі. Я служыў у Афганістане. Я проста стаяў, мяне ўзялі, завялі ў аўтобус, завезлі ў РУУС. Я сядзеў у аўтобусе 5 гадзін. Гэта нармальная краіна?

Я гатовы аддаць сваю пенсію [за дабрабыт сваёй краіны]. Я інвалід другой групы. Каб толькі быць незалежным!»

Але, відаць, погляды мужчыны з часам крута перамяніліся. Ягоныя сацсеткі з 2014 года — гэта скарбніца «ватнай» прапаганды з процьмай георгіеўскіх стужак і падпіскамі на розныя прарасійскія рэсурсы.

А ў 2018 годзе мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён выкраў з камеры захоўвання ў «Еўраопце» каля Кунцаўшчыны (у былой краме «Талін») рэчы невядомай жанчыны на 160 рублёў. Па даных «Чорнай мапы Беларусі», спачатку на яго завялі крымінальную справу, але пазней перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.

Канал «Дзед Барадзед», які вядзе Канюшык, на самым пачатку
Канал «Дзед Барадзед», які вядзе Канюшык, на самым пачатку

У публічным полі Ігар Канюшык з’явіўся ў 2021 годзе. Тады ён стварыў ютуб-канал «Дзед Барадзед», у якім правакаваў людзей у чат-рулетцы на розныя выказванні і выкладаў гэта ў сеціва. Праўда, відэа ніколі не былі надта папулярнымі, а ягоныя каналы перыядычна выдаляліся. Мужчына не адчайваўся і ствараў новыя. Літары «з» у апошняй версіі канала замяніў на сімвалы расійскай ваеннай прапаганды Z.

Толькі за апошнія чатыры месяцы Канюшык выклаў на свой ютуб-канал каля 20 відэа з правакацыямі.

У сваіх сацсетках і тэлеграм-канале мужчына глуміцца з смерці беларускіх добраахвотнікаў і радуецца кожнаму затрыманню.

Раман Сафонаў. Фота: «УКантакце»
Раман Сафонаў. Фота: «УКантакце»

Вядома, што з яго падачы быў затрыманы 23-гадовы Раман Сафонаў з Віцебска. Відэа з хлопцам на канале Канюшыка выйшла 1 снежня. На ім ён выглядае нецвярозым і ў канцы размовы кажа правакатару, што ён быццам «баец Азова» і «будзе спаць з ягонай дачкой». Пасля гэтага да хлопца прыйшоў ГУБАЗіК.

Правакатары Канюшык і славуты Юрый Комар знаёмыя паміж сабой, прычым Канюшык пачаў займацца гэтым нават раней. Комар часта дзякуе таварышу за «дапамогу ў мантажы» і піярыць ягоны канал.

«Наша Ніва» спрабавала звязацца з Ігарам Канюшыкам, але ён праігнараваў запыт на каментар.