Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  5. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  17. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  18. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  19. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Украінскія СМІ апублікавалі раніцай 3 сакавіка відэазапіс з вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах, які ім нібыта перадалі «беларускія партызаны». Сцвярджаецца, што ролік быў зняты «на той самы дрон», які падарваў расійскі самалёт А-50. Аднак моманту выбуху на ім не відаць.

Як піша тэлеграм-канал «Рэальная вайна», відэа перадалі Службе бяспекі Украіны «беларускія партызаны». Усе яны, як мяркуецца, ужо пакінулі Беларусь, забраўшы з сабой флэшкі з дронаў.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома 50-й змяшанай базы Ваенна-паветраных сіл Беларусі ў Мачулішчах (Мінскі раён) мясцовыя жыхары пачулі некалькі выбухаў. Паводле інфармацыі BYPOL, яны сталі вынікам атакі дрона беларускіх партызан на расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50. Як заявіў кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, самалёт, які удзельнічаў у карэктаванні расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, быў пашкоджаны і «лётаць ужо не зможа».

Пасля гэтага з’явіліся паведамленні, што на мяжы зрабілі больш жорсткім памежны кантроль, а ў вышук абвясцілі выхадца з Крыма, якога называюць датычным да гэтага інцыдэнту. Акрамя таго, у Беларусі пачалі правяраць уладальнікаў дронаў.

Пазней следчыя з Bellingcat параўналі зробленыя 28 лютага і 19 лютага спадарожнікавыя здымкі самалёта і адзначылі «розніцу ў колеры крылаў». Яны дадалі, што гэта можа быць праз снег, таму «пакуль немагчыма праверыць сцверджанні BYPOL».

У BYPOL у адказ на гэта расказалі, як і чым быў атакаваны расійскі самалёт.

2 сакавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі апублікавалі відэа ўзлёту самалёта А-50 з аэрадрома ў Мачулішчах. Прэс-служба Мінабароны паведаміла, што ДРЛВ А-50 «выконвае задачы баявога дзяжурства».

ДзяржСМІ сцвярджаюць, што А-50 узляцеў на баявое дзяжурства, аднак тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» заяўляе, што самалёт пакінуў паветраную прастору Беларусі і скіраваўся на рамонт у Таганрог. Ні тую, ні тую заяву неспецыялістам праверыць немагчыма, бо звесткі пра палёт гэтага самалёта не адлюстроўваюцца ў даступных звычайным карыстальнікам праграмах кшталту Flightradar24, якія паказваюць траекторыю палёту самалёта. Пацверджанняў таго, што А-50 усё ж вярнуўся ў Мачулішчы, пакуль няма.

2 сакавіка BYPOL апублікаваў відэа разведкі на аэрадроме ў Мачулішчах. На запісе відаць, як дрон рухаецца на невялікай вышыні ў кірунку да самалёта А-50, што стаіць на аэрадроме. Пазней ён прызямляецца на абцякальнік РЛС — тую самую «талерку» зверху самалёта. Аднак, як і на новым відэа, выбухаў, пра якія заяўляла ініцыятыва, на відэа няма. Сам ролік у BYPOL назвалі «РАЗВЕДКА! ДРЛВ А-50У на аэрадроме МАЧУЛІШЧЫ!».

Мы высветлілі, што гэта дрон DJI FPV — толькі гэтая мадэль кітайскага вытворцы абсталёўваецца акулярамі для кіравання палётам. Поўны камплект свабодна прадаецца ў Беларусі, сёння яго можна набыць, напрыклад, за 5695 рублёў. Без мадыфікацыі такі квадракоптар можа кіравацца і перадаваць відэасігнал на далёкасці да 10 кіламетраў і мае максімальную хуткасць палёту да 140 кіламетраў у гадзіну.

Раней «Люстэрка» спытала Аляксандра Азарава, ці ёсць у яго доказы таго, што выбухі ў Мачулішчах былі. На гэта ён адказаў, што «ўсяму свой час».