Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


У Беларусі ўнеслі змены ў Належную аптэчную практыку. Гэта зроблена пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая была апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аптека. Фото: TUT.BY
Аптэка. Фота: TUT.BY

З Належнай аптэчнай практыкі выключаны пункт 101 — «аптэкай пятай катэгорыі ажыццяўляецца рэалізацыя лекавых прэпаратаў, што рэалізуюцца без рэцэпту доктара, за выключэннем аптэк, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забяспечанне лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян».

Гэта азначае, што невялікія прыватныя аптэкі па-ранейшаму змогуць прадаваць лекі па рэцэпце.

Нагадаем, менавіта пятай катэгорыі, да якой і належыць большасць камерцыйных аптэк, хацелі забараніць прадаваць лекі па рэцэпце. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя зрабіла выключэнне: прадаваць па рэцэптах па-ранейшаму маглі б дзяржаўныя аптэкі пятай катэгорыі.

Забарона прадаваць рэцэптурныя лекі пагражала камерцыйным аптэкам зніжэннем колькасці кліентаў, змяншэннем выручкі і магчымым закрыццём. Акрамя таго, забарона Мінздароўя адбілася б і на простых людзях. Напрыклад, у горадзе Смалявічы засталося б толькі тры аптэкі, дзе яны маглі б купіць лекі па рэцэпце ўвечары пасля працоўнага дня, і толькі адна, дзе гэта можна было б зрабіць у нядзелю. Падобныя праблемы пагражалі большасці невялікіх гарадоў Беларусі.

Забарона на рэалізацыю лекаў па рэцэпце ў аптэках пятай катэгорыі мусіла ўступіць у сілу з 1 чэрвеня. Але ў справу ўмяшалася МАРГ: увядзенне Мінздароўя забароны на продаж лекавых прэпаратаў, што рэалізуюцца па рэцэпце доктара, аптэкамі пятай катэгорыі ведамства назвала «дыскрымінацыйнымі ўмовамі» і запатрабавала выключыць гэты пункт з пастановы.