Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць расказаў, чаму прыняў рашэнне памілаваць Соф’ю Сапегу. Паводле яго, яе першапачаткова планавалі выдаць расійскім праваахоўным органам, але працэс зацягнуўся, піша яго прэс-служба.

Скрыншот відэа тэлеграм-канала Алега Кажамякі

«Як некаторыя кажуць, закахалася. І яна ўлезла ў гэта. Так, вінаватая. Але гэта не нашая грамадзянка, у нас сваіх хапае. Забіралі дзесьці паўгода — не забралі. Валакіта не з нашага боку, — сказаў Лукашэнка. — А маральна: закахалася ў хлопца, і пасля яго памілавалі і адпусцілі, а дзеўка будзе там сядзець?»

Вызваліць яе было вырашана, калі ў Беларусь прыехаў губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка.

Таксама Лукашэнка адказаў на папрокі ў яго адрас з нагоды памілавання Соф'і Сапегі.

«Я вас чую. Улічваю вашае меркаванне. Але, паверце, вы не ўсё ведаеце. Я ніколі не быў здраднікам і да канца буду ісці. Гэтых „лахушак“ і іншых — там памілавання ўжо не было б. Таму што яны столькі шкоды краіне прынеслі. І гэта яны вінаватыя больш за ўсё. Мы ж бачым у дэталях, як яны цягнуць нашых ашалелых і аматараў трошкі-трошкі падзарабіць, выпіць, пракалоцца і гэтак далей», — заявіў палітык.

«Гэтыя арганізатары тыпу „лахушак-ціхушак“ грошы мільёнамі атрымліваюць — мы гэта таксама бачым. Яны грошы прыкарманьваюць, а гэтых дурняў — каго на фронт, каго ў Беларусь, каб дыверсіі здзяйснялі, — перакідваюць. Хто больш за ўсё вінаваты? Гэтыя мярзотнікі. Але і гэтым прабачэння не будзе, бо ў іх кроў на руках. За гэта яны будуць адказваць», — падсумаваў Лукашэнка.

Нагадаем, расіянку Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў, і асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У памілаванні ёй спачатку адмовілі. У красавіку 2023 года стала вядома пра тое, што Соф’ю Сапегу, магчыма, адправяць даседжваць тэрмін у Расію, аднак 7 чэрвеня яе выпусцілі з папраўчай калоніі ў Гомелі і перадалі дэлегацыі Прыморскага краю, якую ўзначальваў губернатар Алег Кажамяка.