Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Беларусам, якія жывуць у Польшчы і засталіся без пашпартоў з тых ці іншых прычын, стала прасцей атрымаць праязны дакумент замежніка. З 1 ліпеня пачалі дзейнічаць адпаведныя папраўкі ў польскае заканадаўства, паведамляе Prawo.pl.

Флаг Польши. Фото: Pixabay.com
Сцяг Польшчы. Фота: Pixabay.com

Так, паводле распараджэння міністра ўнутраных справаў Польшчы ад 28 чэрвеня, беларускія грамадзяне вызваленыя ад аплаты за выдачу праязнога дакумента замежніка, якая ў агульным парадку цяпер складае 350 злотых (больш за 200 рублёў). Адмена аплаты не абмежаваная нейкім тэрмінам. Калі хтосьці падаў заяву і зрабіў аплату, але яго дакумент да 30 чэрвеня не быў выпушчаны, грошы яму вернуць.

Да гэтага часу атрымаць праязны дакумент у Польшчы маглі толькі замежнікі, якія маюць пастаянны від на жыхарства або карту доўгачасовага рэзідэнта ЕС, дадатковую абарону або дазвол на знаходжанне з гуманітарных прычын (гэта не тое самае, што гуманітарны від на жыхарства, створаны для беларусаў). З часовым відам на жыхарства дакумент замежніка выдавалі толькі калі такі ВНЖ быў атрыманы па нацыянальнай візе, выдадзенай для прыезду з гуманітарных прычын, у сувязі з міжнароднымі абавязаннямі або дзяржаўнымі інтарэсамі (словам, у вельмі асаблівых выпадках).

Цяпер для беларусаў гэтыя абмежаванні знятыя. Яшчэ адным распараджэннем МУС Польшчы ад 28 чэрвеня для іх уведзеная спрошчаная схема. Яна дзейнічае пры выкананні адначасова трох умоваў:

  • беларус страціў пашпарт (ён быў згублены, сапсаваны і гэтак далей), альбо ягоны пашпарт стаў несапраўдным, альбо ў яго не было пашпарта зусім;
  • беларус мае ў Польшчы пастаянны або часовы від на жыхарства, альбо ў яго карта доўгачасовага рэзідэнта ЕС, альбо дадатковая абарона, альбо згода на знаходжанне з гуманітарных прычын (zgoda na pobyt ze względów humanitarnych);
  • заява на выдачу праязнога дакумента пададзеная своечасова.

Тэрмін на гэты момант абмежаваны: падаць заявы па спрошчанай схеме можна пакуль толькі з 1 ліпеня да 31 снежня 2023 года. Потым — толькі на агульных падставах (калі ўлады Польшчы не падоўжаць дзеянне льготнага парадку), але выдача застанецца бясплатнай. Заявы, пададзеныя да 1 ліпеня, будуць разглядацца яшчэ ў агульным парадку.

Самае важнае ў зменах:

  • праязны дакумент замежніка дадуць беларусам з любым часовым відам на жыхарства, незалежна ад падставаў яго атрымання;
  • такі дакумент цяпер змогуць атрымаць нават тыя грамадзяне Беларусі, у якіх наогул няма і не было беларускага пашпарта. У першую чаргу гэта датычыць беларускіх дзяцей, народжаных ужо ў Польшчы, бацькі якіх не могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакументы — напрыклад, праз пагрозу палітычнага пераследу;
  • беларусы пазбаўленыя абавязку заяўляць і даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт ад беларускіх уладаў.

У сувязі з гэтымі новаўвядзеннямі распрацоўваецца новая форма заявы на выдачу або абмен праязнога дакумента замежніка, яна будзе змененая найбліжэйшым часам. Пакуль не ўведзеная новая анкета, упраўленне па справах замежнікаў выдала рэкамендацыі для беларусаў што да запаўнення заявы:

  • тым, у каго часовы від на жыхарства (акрамя асаблівых выпадкаў, пра якія мы ўжо казалі), у рубрыцы D анкеты, дзе ідзе гаворка пра падставы выдачы ВНЖ, не трэба нічога адзначаць, а трэба прыкласці на асобным лісце заяву пра тое, што ёсць від на жыхарства, выдадзены на такой і такой падставе, з указаннем органа і даты выдачы. Але вось звесткі карты знаходжання ўпісаць у гэтай рубрыцы ўсё ж трэба;
  • тым, хто наогул не мае пашпарта (напрыклад, дзецям), у рубрыцы F анкеты таксама не трэба адзначаць ні адзін з пунктаў, а трэба прыкласці асобную заяву пра тое, што пашпарта ў іх няма і не было.

Нагадаем, рашэнне выдаваць беларусам праязны дакумент замежніка ў спрошчаным парадку і бясплатна ўлады Польшчы прынялі пасля абмеркаванняў пытання з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і Святланай Ціханоўскай.

Чытайце таксама