Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Беларускія сілавікі раскрылі карупцыйную схему ў аграсектары, на хабары трапіліся 14 службовых асобаў беларускіх аграпрадпрыемстваў, у тым ліку адзін дэпутат. Мінская фірма прадавала запчасткі па завышанай цане і стымулявала пакупнікоў адкатамі, паведаміў дзяржтэлеканал АНТ. Сумы хабару розныя — ад ста рублёў да некалькіх тысяч.

Задержание инженера сельхозпредприятия «Александрийское». Скриншот видео ОНТ
Затрыманне інжынера сельгаспрадпрыемства «Александрыйскае». Скрыншот відэа АНТ

Сярод затрыманых — інжынер сельгаспрадпрыемства «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне, начальнік транспартнага ўчастка «Аграмаза», галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства «Барсеева» ў Лёзненскім раёне, службовыя асобы гаспадаркі «Дабаснянскае» Кіраўскага раёна, прадпрыемства «Імянінскі» на Драгічыншчыне.

Мяркуючы з аператыўных відэа МУС, падчас затрымання з доказамі злачынства выкарыстоўваліся пазначаныя купюры і машыны без нумароў.

Задержанный депутат, который признался на камеру в том, что "получал денежные взятки в разных размерах". Скриншот видео ОНТ
Затрыманы дэпутат, які прызнаўся на камеру ў тым, што «атрымліваў грашовы хабар у розных памерах». Скрыншот відэа АНТ

Аднаму з затрыманых задалі пытанне: «Ці з’яўляецеся вы дэпутатам якога-небудзь ўзроўню?» Мужчына пацвердзіў, што так.

«Памер хабару вар'іраваўся ў межах ад 8 да 12% ад аплачанага аб’ёму паставак. Хабар перадаваўся з дапамогай пасылак праз кіроўцаў маршрутных таксі, а таксама непасрэдна праз перавод на асабістыя карт-рахункі службовых асобаў», — расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама Расціслаў Лявай.

Паводле звестак АНТ, на карупцыі падчас закупкі запчастак «трапіліся кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў нават не кожнага рэгіёна, а кожнага раёна краіны».

Фігурант з Крупскага раёна расказаў, што браў грошы проста таму, што іх давалі, а галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства «Барсеева» запэўніў, што выдаткоўваў атрыманыя сродкі на штрафы, якія выпісвалі МНС і ДАІ, — «кожны месяц па 16, па восем базавых».

Директор фирмы, где давали "откаты". Скриншот видео ОНТ
Дырэктар фірмы, дзе давалі «адкаты». Скрыншот відэа АНТ

Як сцвярджае тэлеканал, у фірме — прадаўцы запчастак за кожным менеджарам былі замацаваныя свае кліенты, а незаконны заробак дзялілі з кіраўніком. Усе фігуранты раскаяліся і супрацоўнічаюць са следствам.

Паводле звестак МУС, з пачатку года спыненая дзейнасць чатырох злачынных груп у сферы аграпрамысловага комплексу, якія займаліся «сістэмнай дзелавой карупцыяй».