Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  17. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  18. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў лютым 2022 года нібыта прасіў кіраўніцтва Польшчы даць яму магчымасць перасекчы мяжу і паляцець з найбліжэйшага аэрапорта. А польскія ўлады, імаверна, разглядалі магчымасць адпраўкі ў Беларусь дыверсійных груп, каб пасеяць хаос у беларускім войску. Такую інфармацыю змяшчае кніга польскага журналіста Збігнева Парафяновіча, цытаты з якой у сетцы Х размясціў публіцыст Філіп Домб-Міроўскі.

Збигнев Парафянович, журналист Dziennik Gazeta Prawna. Фото: press.pl
Збігнеў Парафяновіч, журналіст Dziennik Gazeta Prawna. Фота: press.pl

У кнізе «Польшча на вайне», прысвечанай падзеям першых дзён пасля нападу Расіі на Украіну, журналіст выдання Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч расказвае, што Аляксандр Лукашэнка «спалохаўся настолькі, што па розных каналах даведваўся ў Варшаве, ці прапусцяць яго праз мяжу і ці дазволяць паляцець з найбліжэйшага аэрапорта. Ён ведаў, што калі ўсё пойдзе не так, то рускія не дазволяць яму падняцца ў сваю паветраную прастору».

Таксама Парафяновіч сцвярджае, што Польшча была гатовая адправіць «у тыл беларускага войска дыверсійныя групы антырэжымнай скіраванасці, каб пасеяць хаос».

«Люстэрка» спытала аўтара кнігі «Польшча на вайне», якія крыніцы перадалі яму гэтую інфармацыю. Ад прамога адказу Збігнеў Парафяновіч ухіліўся, спаслаўшыся на неабходнасць абароны крыніцы, але сякімі-такімі падрабязнасцямі ўсё ж падзяліўся:

— Гэтыя людзі працуюць на ўзроўнях, на якіх прымаюцца рашэнні. Гэтая інфармацыя не ад супрацоўнікаў нейкіх аналітычных цэнтраў, гэта людзі, якія прымалі рашэнні і фармавалі польскую палітыку зімой 2022 года. І яны працягваюць яе фармаваць, гэта добрыя крыніцы.

Што адказала польскае кіраўніцтва на просьбу Аляксандра Лукашэнкі даць яму магчымасць перасекчы мяжу і скарыстацца для вылету адным з аэрапортаў Польшчы? Збігнеў Парафяновіч кажа, што ведае адказ на гэтае пытанне, але не можа яго агучыць. Паводле яго, пра тое, што перамовы Лукашэнкі з палякамі былі вельмі інтэнсіўнымі, сведчыць факт, што Беларусь дазволіла пасадку на сваёй тэрыторыі польскім вайсковым верталётам, на якіх украінская дэлегацыя 28 лютага 2022 года прылятала на перамовы з расіянамі ў Беларусь:

— Калі спачатку гэта была вусная згода, то потым з’явілася пісьмовая, і польскія верталёты Blackhawk прызямліліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта адназначна сведчыць пра няпэўнасць, у якой знаходзіўся афіцыйны Мінск у тыя дні, там не разумелі, якім шляхам пойдзе гэтая вайна і які будзе лёс самога Лукашэнкі.

«Люстэрка» таксама спытала Збігнева Парафяновіча, пра якія дыверсійныя групы антырэжымнай скіраванасці ён згадваў у сваёй кнізе. Журналіст кажа, што гаворка ішла менавіта пра ваенізаваныя фармаванні, якія мусілі складацца з грамадзян Беларусі, што вымушана пакінулі сваю краіну.

— У лютым 2022 года гэтых груп не існавала, іх няма і цяпер, гаворка ішла пра перспектыву стварэння, — кажа журналіст. — Польская дзяржава, у адрозненне ад Украіны, неахвотна падтрымлівае полк Каліноўскага і іншыя беларускія вайсковыя фармаванні, якія з’явіліся падчас гэтай вайны. Гэта была канцэпцыя — у выпадку, калі б Лукашэнка пачаў выкарыстоўваць сваё войска для нападу на Украіну, трэба было даць магчымасць беларусам стварыць свае вайсковыя фармаванні і праводзіць дыверсійныя акцыі ў тыле фронту на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама