Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  4. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  5. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  6. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  17. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  18. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  19. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
Читать по-русски


Паводле словаў знаёмага Сцяпана Латыпава, у 43-гадовага палітвязня ў калоніі развілася цынга. Гэта захворванне, якое ўзнікае праз дэфіцыт вітаміну С. У сучасным свеце яно сустракаецца вельмі рэдка. Часцей за ўсё цынга асацыюецца з маракамі Сярэднявечча і канцлагерамі часоў Другой сусветнай вайны. Як часта на цынгу хварэюць беларускія зняволеныя? Якія могуць быць наступствы ў хворых і як ад цынгі лечаць за кратамі? Спыталі пра гэта былога начальніка медслужбы ДВП МУС Васіля Завадскага.

Тюрьма № 8, Жодино. Фото: БелаПАН
Турма № 8 у Жодзіне, у якой утрымліваецца Сцяпан Латыпаў. Фота: БелаПАН

Перш за ўсё Завадскі падкрэслівае: сапраўды, слова «цынга» ў ХХІ стагоддзі чуць дзіўна, але пры гэтым недахоп вітаміну С — усё яшчэ досыць распаўсюджаная з’ява. Проста сам дыягназ гучыць вельмі рэдка.

— У гэтым выпадку я, шчыра кажучы, сумняюся, што медыкі паставілі такі дыягназ. Не таму, што недахопу вітаміну С у Сцяпана ці кагосьці іншага няма, а таму, што я працаваў амаль чвэрць стагоддзя ў гэтай сферы і не памятаю такіх выпадкаў, — расказвае ён. — Пры гэтым харчаванне было яшчэ горшае, чым цяпер. Фармальна цяпер набор прадуктаў палепшыўся. Але ў рацыёне зняволеных нормы прадугледжваюць вельмі мала свежай гародніны і садавіны. Бо, па-першае, яе складана захоўваць, а па-другое, ёсць аргумент, што гэта даволі дорага. Таму, на маю думку, недахоп вітамінаў у харчаванні існуе. І тут рэч не ў адной аскарбінавай кіслаце, ёсць праблемы з рознымі элементамі. У тым ліку з вітамінам D, асабліва ў СІЗА, бо там недахоп асвятлення, руху.

У такіх умовах зняволеныя могуць «даатрымаць» вітаміны з пасылак, а яшчэ — купляючы гародніну і садавіну ў «атаварцы» калоніі. Суразмоўца адзначае, што з той жа мэтай асуджаным перыядычна дазваляюць дадатковую перадачу са свежай гароднінай і садавіной. Але палітвязні аказваюцца ў іншай сітуацыі — і адсюль праблемы.

— Мы чуем, што пазбаўляюць зняволеных, асабліва палітычных, перадач і пасылак, права на закуп прадуктаў. Таксама людзей змяшчаюць у штрафныя ізалятары, дзе яны нічога не могуць набыць, — апісвае сітуацыю медык. — Не магу казаць канкрэтна пра Сцяпана, але ўвогуле ў такіх умовах, вядома, можна развівацца недахоп аскарбінавай кіслаты ў арганізме, то-бок цынга. Яна мае тры стадыі, ад лёгкіх да цяжкіх праяваў. Першае, што можна заўважыць, — гэта крывацёк дзяснаў. Таксама вельмі лёгка з’яўляюцца сінякі, нават проста пасля націскання на скуру, неабавязкова біць. Усё гэта сведчыць пра недахоп вітаміну С. У цяжэйшых сітуацыях адбываецца кровазліццё ва ўнутраныя органы, суставы — чалавек сам заўважыць гэта не можа, бо вонкава гэта невідавочна. Але гэта ўжо праблемы з рухам. У найбольш цяжкіх выпадках могуць быць кантрактуры суставаў (абмежаванне амплітуды пасіўных рухаў у суставе, якое выклікае атрафію цягліц. — Заўв. рэд.). Таксама могуць вывальвацца зубы, проста без болю: бярэш рукой і дастаеш.

Але ставіць дыягназ, падкрэслівае Васіль Завадскі, можна толькі пасля правядзення лабараторных аналізаў. Да таго ж сітуацыю можа ўскладняць асаблівасць кішачніка, калі з розных прычын парушаная функцыя ўсмоктвання аскарбінавай кіслаты. І тады прычына цынгі будзе не толькі ў праблемах харчавання, але і ў асаблівасцях арганізма.

— Акрамя пэўных праяваў, дэфіцыт вітаміна С пагражае яшчэ тым, што робіць чалавека больш уразлівым да іншых хваробаў, спрыяе зніжэнню імунітэту. І могуць чапляцца дадатковыя хваробы. Таксама гэта ламанне сасудаў, унутраныя крывацёкі. Хай сабе нязначныя, бо гаворка ідзе пра капіляры, але здароўю яны не спрыяюць, — кажа ён.

Лячэнне цынгі, калі яна не перайшла ў другую ці трэцюю стадыю, даволі простае, кажа Васіль. Гэта змена дыеты і прыём вітаміну С, які падчас працы доктара ў медчастках калоній быў у дастатковай колькасці. Калі ж сітуацыя запушчаная, дзейнічаць давядзецца інакш. Але, як падкрэслівае суразмоўца, пры ўсіх умовах калоній другая або трэцяя стадыя цынгі здаюцца яму вельмі малаімавернымі варыянтамі развіцця падзей.

Чытайце таксама