Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


У беларускіх бацькоў назіраецца праблема «ўтрыманства і спажывальніцтва». Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ заявіла начальніца ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Святлана Бялаш.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Падчас абмеркавання ў студыі ўзнікла пытанне, ці ёсць механізм кантролю за тым, як шматдзетныя бацькі выкарыстоўваюць вылучаныя грошы.

«Такі механізм ёсць. Праблема ўтрыманства, спажывальніцтва, усе патрабуюць ад дзяржавы, ад настаўнікаў. Трэба глядзець, адкуль вырасла гэтая праблема, чаму ў нас сталі такія бацькі, якія не могуць нармальна выхаваць дзяцей. У 1990-я ўсё было жорстка, бацькам таксама да нас не было справы, яны намагаліся выжываць, але выраслі ўсе нармальнымі. Чаму такое пакаленне вырасла, якое сёння не можа нармальна выхоўваць дзяцей? Месца не саступаюць у аўтобусе, не паважаюць настаўнікаў. Нашую моладзь трэба вучыць бацькоўству», — заявіла Святлана Бялаш.

Сваім меркаваннем падзяліўся і дэпутат Алег Гайдукевіч. Ён лічыць, што ў Беларусі ёсць розныя шматдзетныя бацькі.

«Ёсць прыклады, у жанчыны пяць дзяцей, яна жыве імі. Яна і працуе, і выхоўвае. А ёсць трое, а яна толькі п’е. У нас часам людзі блытаюць ювенальную юстыцыю з абаронай дзяржавай дзяцей, якія аказаліся ў сям'і алкашоў. Гэта блытаць не трэба. Ювенальнай юстыцыі ніколі не будзе, а ад алкашоў прэзідэнт патрабуе выразна, калі мы бачым, што яны п’юць, грошы ідуць у нікуды, значыць, мы павінныя гэтых дзяцей забіраць, грошы забіраць, прымаць адпаведныя меры», — сказаў ён.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што сістэма дапамогі шматдзетным будзе змененая. Пасля гэтага за адпрацоўку гэтай тэмы ўзялася беларуская прапаганда. У прыватнасці, прапагандыст Ігар Тур заявіў, што шматдзетныя сем'і трэба пасартаваць на добрыя і не вельмі і падтрымліваць іх трэба па-рознаму.

Пры гэтым апошнім часам улады відавочна заклапочаныя праблемай спаду нараджальнасці. Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская прапаноўвала стымуляваць нараджаць другое дзіця і браць прыклад з узбекскіх сем’яў, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава непакоілася, што моладзь уступае ў шлюб занадта позна, а дэпутатка Лілія Ананіч нагадвала, што шматдзетных маці «дзяржава заўсёды падтрымае».