Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  16. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
Читать по-русски


Маладога жыхара Гродна затрымалі за татуіроўку з выявай герба Украіны і лозунгамі на ўкраінскай мове, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал сілавікоў.

Татуировка с изображением герба Украины и лозунга «Рабів до раю не пускають. Воля або смерть». Скриншот видео телеграм-канала силовиков
Татуіроўка з выявай герба Украіны і лозунга «Рабів до раю не пускають. Воля або смерть». Скрыншот відэа тэлеграм-канала сілавікоў

У «пакаяльным» відэа хлопец кажа, што жыве ў Гродне і мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. Паводле яго словаў, татуіроўка прынесла яму «толькі праблемы» і ён абавязваецца яе звесці. Ці выстаўленыя яму якія-небудзь абвінавачанні, не паведамляецца.

На татуіроўцы выяўленыя стылізаваны герб Украіны і лозунг «Рабів до раю не пускають. Воля або смерть» («Рабоў у рай не пускаюць. Свабода ці смерць». — Заўв. рэд.).

Аўтарства першай фразы прыпісваюць кашавому атаману Запарожскай Сечы Івану Сярко, удзельніку паўстання Багдана Хмяльніцкага і іншых шматлікіх паходаў і бітваў ва Украіне XVII стагоддзя. Са словамі «Рабів до раю не пускають» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да народа ў гонар Дня Герояў Нябеснай Сотні 20 лютага 2023 года.

У сваю чаргу, лозунг «Свабода або смерць» у розны час быў папулярны падчас барацьбы за незалежнасць у розных народаў — казакоў, армян, грузін, румын, балгараў, бразільцаў, чачэнцаў і іншых. Цяпер гэта нацыянальны дэвіз Уругвая, а таксама Грэцыі.

Чытайце таксама