Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Гродзенскі абласны суд асудзіў Фёдара Шведава на 3,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі ў прэс-службе суда.

Федор Шведов в зале суда, 14 апреля 2024 года. Фото: «СБ. Беларусь сегодня»
Фёдар Шведаў у зале суда, 14 красавіка 2024 года. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Мужчыну судзілі па арт. 361−2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Паведамлялася, што ён перавёў 52 рублі 88 капеек (20 даляраў па курсе) «Сумленным людзям», 26 рублёў сем капеек (дзесяць даляраў у эквіваленце) «Беларускай Радзе культуры» і 26 рублёў 20 капеек BY_help.

Пракурор на судзе заявіў, што абвінавачаны «дзейнічаў па матывах ідэалагічнай варожасці», а пераводы рабіў з дапамогай мабільнага тэлефона.

Фёдар Шведаў часткова прызнаў сваю віну. Ён растлумачыў, што «не збіраўся даваць грошы „экстрэмісцкім“ фарміраванням, а перавёў іх на дабрачынныя мэты для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту».

Суддзя Віталь Кулеш прызнаў Фёдара Шведава вінаватым і асудзіў яго на тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») з канфіскацыяй тэлефона.

Фёдару Шведаву 48 гадоў, ён жыве з сям’ёй у Ашмянах. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «фізік». У Шведава як мінімум трое дзяцей — двое дарослых і адзін няпоўнагадовы.

У «Што? Дзе? Калі?» мужчына гуляе з 2006 года і ўдзельнічаў амаль ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. Каманда Шведава згуляла восем сезонаў, Апошні — у траўні 2020 года. У 2017 годзе беларус атрымаў крыштальную саву як найлепшы гулец сезона.