Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  9. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  12. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  15. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  16. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  17. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
Читать по-русски


Наведнікаў адной з кавярняў у Брэсце пачалі масава шпіталізаваць з атручаннем — выявілі ўжо 19 выпадкаў гастраэнтэрыту. Усе госці заказвалі адзін і той жа сэт з чатырох страваў. Некаторыя пацярпелыя расказалі ў сацсетках, што адбылося.

Станам на 6 траўня сярод наведнікаў брэсцкай кавярні зарэгістравалі 19 выпадкаў гастраэнтэрыту (вострага або хранічнага запалення слізістай абалонкі страўніка, тонкай і тоўстай кішкі), як мяркуецца, інфекцыйнага паходжання. 12 чалавек трапілі ў бальніцу, сямёра лечацца ў амбулаторных умовах.

У супрацоўнікаў кавярні ўзялі клінічны матэрыял, былі адабраныя пробы харчовай прадукцыі, уключаючы стравы, якія ўваходзяць у склад сэта.

Праца ўстановы прыпыненая. У неафіцыйным тэлеграм-канале Брэсцкага аблвыканкама, які першапачаткова паведаміў пра масавае атручанне, назва кавярні не прыводзілася — яна стала вядомая з паведамленняў карыстальнікаў сеціва.

Як высветлілася, усё адбылося ў кавярні Le’Mar, якая з 18 красавіка да 5 траўня брала ўдзел у кулінарным фестывалі Gastrofest-2024. Установа, што адкрылася вясной мінулага года і дзе спецыялізуюцца на «аўтарскай кухні з еўрапейска-азіяцкім ухілам», прапанавала на фестываль сэт з чатырох страваў агульным коштам 38 рублёў:

  • тартар з філе дарада з фірмовай запраўкай, крэмам-чы, вэнджанай чорнай брыёшшу і ікрой масага;
  • брыскет з ялавічыны ў глазуры, з пастай орза, марынаванай прыпраўленай спаржай і клубнічным кулі;
  • індык у вугальным рамэне з падліўкай дэміглас і эспумай з чорнага труфеля;
  • мус з белага шакаладу і белых грыбоў з гелем з пеністага віна, хрусткім крамблам, малінай і шматкамі міндаля.
Десерт из фестивального сета, возможно, ставший причиной массового отравления в Бресте. Фото: instagram.com/gastrofest.brest
Дэсерт з фестывальнага сэта ў Le’Mar. Фота: instagram.com/gastrofest.brest

У апошнія дні фестывалю ў Instagram пачалі з’яўляцца паведамленні брастаўчан са скаргамі на атручанне пасля замоўленага ў Le’Mar сэта. Прычым некаторыя сцвярджалі, што ім стала кепска пасля наведвання кавярні яшчэ 1−2 траўня, яны паведамілі пра гэта ўладальнікам, і тыя запэўнілі, што прынялі меры.

Многія карыстальнікі лічаць, што атруціліся дэсертам, у якім былі грыбы:

  • «Замовілі 2 сэты на 4 чалавекі. Вынік: 2 чалавекі з атручаннем і тэмпературай пад 39,2 з недамаганнем. Я ўпэўненая, што гэта праз дэсерт. Белы шакалад з грыбамі. Былі ў доктара, сказаў, што прыкметы цяжкага атручання».
  • «Нашая кампанія з пяці чалавек была 1 траўня на сэце. 2 траўня ўвечары я паведаміла дырэктарцы Le’Mar, што пяць чалавек — з жудасным атручаннем і з ліхаманкай 40 градусаў. Яна выбачылася і запэўніла, што ўсе праблемы вырашаныя».
  • «З нас чацвярых дэсерт ела я і яшчэ адзін чалавек. Два іншыя пакаштавалі проста. Тэмпература і ўсё астатняе ў мяне і ў другога, хто еў дэсерт. Тыя, хто проста пакаштаваў, адкараскаліся млоснасцю і недамаганнем».
  • «Трэція суткі з тэмпературай 39, наймацнейшым болем у жываце, дыярэяй… Дзіця ніякае, пакаштавала пару лыжак дэсерту… Крыўдна, што на Вялікдзень і ўласны дзень нараджэння ляжыш як гародніна за свае ж грошы!»

Адзін з гасцей Le’Mar, які пакаўтаваў там сэт 3 траўня, расказаў, што ляжыць у бальніцы пасля аперацыі з падазрэннем на апендыцыт, кепска сябе адчувае і яго дзяўчына. Ён паскардзіўся, што супрацоўнікі кавярні на патрабаванне разабрацца адказалі шаблонным выбачэннем і не прапанавалі дапамогі, а ўладальніца ўстановы «выкладвае гісторыі, як выдатна бавіць час у вёсцы», і заблакавала профіль у сацсетках.

Яшчэ адна брастаўчанка сцвярджае, што агулам атруцілася каля сотні чалавек і гарадская інфекцыйная бальніца «перапоўненая»: «Па 20 выклікаў хуткай было за першую і другую ноч атручання. Цяпер санэпідэм разбіраецца». Паводле яе, разглядаюцца версіі з атручаннем грыбамі, паразітамі на рыбе, сальманэлёзам і кішачнай палачкай.

«Ужо гатовыя вынікі аналізаў у людзей у інфекцыйным, выяўленая сальманэла», — напісала іншая дзяўчына.

Сітуацыю пракаментавалі ў сацсетках арганізатары Gastrofest, а таксама супрацоўнікі Le’Mar. І тыя, і тыя запэўнілі, што разбіраюцца ў сітуацыі. Ва ўстанове паабяцалі паведаміць пра вынікі даследавання прадуктаў, праз якія магло адбыцца атручанне.

Реакция организаторов Gastrofest и сотрудников кафе на массовое отравление. Скриншоты: Instagram
Рэакцыя арганізатараў Gastrofest і супрацоўнікаў кавярні Le’Mar на масавае атручанне. Скрыншоты: Instagram