Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Беларуса, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прытулку, затрымалі па палітычных матывах пасля яго вяртання на радзіму. Пра гэта са спасылкай на сваякоў мужчыны паведамляе Sveriges Radio, піша «Радыё Свабода».

Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Адзначаецца, што мужчына прыбыў у Швецыю з маці два гады таму. Прытулку яны папрасілі, бо «абое ўдзельнічалі ў маштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года».

Паводле інфармацыі выдання, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі супраць маці і сына была распачатая крымінальная справа і «яны баяцца, што іх пасадзяць у турму».

Аднак іх просьбы былі адхіленыя.

Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, мужчыну і яго маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь.

У публікацыі гаворыцца, што беларуса «арыштавалі проста на мяжы». Пра лёс жанчыны не паведамляецца.

Шведскае міграцыйнае агенцтва «раней крытыкавалі за выкарыстанне састарэлай інфармацыі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі», адзначаецца ў публікацыі. Пры гэтым у лютым гэтага года былі апублікаваныя новыя звесткі, якія «ясна паказваюць, як узмацніліся рэпрэсіі [у Беларусі] і як людзей усё яшчэ караюць за ўдзел у пратэстах чатырохгадовай даўніны».