Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Сілавікі прыгразілі наступствамі беларусам, якія за мяжой заляпілі чырвона-зялёны сцяг на нумарных знаках налепкай з «Пагоняй» ці БЧБ-сцягам. Такіх аўтаўладальнікаў збіраюцца вылічваць па фота, гаворыцца ў неафіцыйным тэлеграм-канале ГУБАЗіК.

Беларусский автомобиль, на котором красно-зеленый флаг заклеен бело-красно-белой наклейкой. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Радыё Свабода»
Беларускі аўтамабіль, на якім чырвона-зялёны сцяг залеплены бел-чырвона-белай налепкай. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Радыё Свабода»

Сілавікі пракаментавалі ўведзеныя нядаўна абмежаванні на ўезд і знаходжанне аўто з беларускімі нумарамі ў суседніх краінах ЕС.

Цяпер ГУБАЗіК пагражае беларускім аўтаўладальнікам, якія за мяжой заляпілі дзяржсцяг на нумарных знаках налепкамі з БЧБ-сцягам ці гербам «Пагоня». Сілавікі заявілі, што іх «чакаюць у Беларусі», і апублікавалі фота некалькіх такіх аўтамабіляў. Сцвярджаецца, што гэтыя здымкі нібыта даслалі людзі, якія жывуць у суседніх краінах.

Нагадаем, Сейм Латвіі 10 верасня прыняў у другім, канчатковым, чытанні папраўку ў закон, якая абавязвае ўладальнікаў такіх легкавікоў да 31 кастрычніка вывезці іх з краіны або перарэгістраваць. Калі гэтага не зрабіць, транспартны сродак могуць канфіскаваць.

Яшчэ раней, у сярэдзіне ліпеня, Латвія, Літва і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі (у Літве гэтае абмежаванне ў поўнай меры пачало дзейнічаць з 16 жніўня). Польшча пакуль дазваляе ўезд беларускіх легкавікоў, хоць і з пэўнымі абмежаваннямі. У прыватнасці, уласнік аўтамабіля мусіць абавязкова знаходзіцца за рулём ці, прынамсі, у салоне. Гэта датычыць і аўто, якія належаць юрыдычным асобам.

Пазней у Латвіі паведамілі, што ў асобных выпадках усё ж будуць прапускаць праз мяжу аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Аднак для гэтага давядзецца даказаць, што аўто ўвозяць у краіну не для продажу.