Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Муж першай намесніцы старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазарэвіч арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА, сама яна таксама прайшла праз затрыманне, піша «Наша Ніва».

Олег Сахно слева. Справа — его бывший заместитель Петр Воробьев. Фото: belpharmprom.by
Алег Сахно злева. Справа — яго былы намеснік Пётр Вараб’ёў. Фота: belpharmprom.by

Мужа Надзеі Лазарэвіч завуць Алег Сахно. Ён на чатыры гады маладзейшы за жонку. Пара разам з 2007 года, выхоўвае дачку. Інфармацыю пра тое, што муж Лазарэвіч арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА, «Наша Ніва» спраўдзіла ў некалькіх яго былых калег.

Па якім артыкуле яго абвінавачваюць, невядома. Выданне мяркуе, што справа Алега Сахно можа быць звязаная з карупцыяй. У траўні 2023 ён быў прызначаны начальнікам буйнога дзяржаўнага холдынгу «Белфармпрам», які ўключае ў сябе восем фармацэўтычных прадпрыемстваў. Але на высокай пасадзе пратрымаўся ўсяго год. Ужо 12 чэрвеня 2024 года калектыву прадставілі новага генеральнага дырэктара Ігара Мітрафанава разам з намеснікам. А фота Сахно і яго намеснікаў з сайта зніклі. 19 чэрвеня 2024 года — апошні дзень, калі той быў анлайн.

«У гэтай гісторыі ёсць і яшчэ адзін нюанс. Паводле суразмоўцаў, гэтым летам кашмарылі і саму Надзею Лазарэвіч: дома праводзілі ператрус, а яе, як цяпер кажуць, „ненадоўга забіралі“. Колькі часу яна прабыла ў ізалятары, невядома, але вядома, што з працы яе не звольнілі, а значыць, абвінавачанне не выставілі. Тады лагічна будзе дапусціць, што Лазарэвіч, калі і праўда правяла ў засценках час, то не больш за трое сутак. Былі звязаныя пытанні да яе з мінулымі месцамі працы ці арышт быў вынікам прыгодаў мужа, невядома», — піша «Наша Ніва».

Надежда Лазаревич. Фото: bobrlife.by
Надзея Лазарэвіч. Фота: bobrlife.by

Цяпер Лазарэвіч 44 гады. Яна зрабіла імклівую кар’еру. У 27 гадоў стала начальніцай фінансавага ўпраўлення на Беларускім тэлебачанні. Потым была служба ў «Салеа» Аляксандра Шакуціна, нарэшце — кабінет генеральнага дырэктара «Бабруйскаграмаша».

У 2020-м Лазарэвіч стала агітатаркай за Лукашэнку на Магілёўшчыне, яго даверанай асобай. У месяц пачатку вайны яе паднялі ў сталіцу, у намесніцы мэра Мінска, а праз год і ў першыя намесніцы. Пазней узнагародзілі медалём «За працоўныя заслугі».

Таксама яна стала намесніцай старшыні Беларускага саюза жанчын.