Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  13. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  18. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  19. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
Читать по-русски


/

Увечары 20 лістапада КДБ паведаміў пра выдачу Беларусі экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Паведамлялася, што гэта адбылося ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва з в’етнамскім бокам. Сябар Верамейчыка расказаў «Люстэрку», чаму затрымалі экс-байца, праз што ён пераехаў у В’етнам і чаму не захацеў сядзець тры месяцы ў польскай эміграцыйнай турме, каб атрымаць статус уцекача ў гэтай краіне.

Экс-боец полка Калиновского Василий Веремейчик, Украина, декабрь 2022 года. Фото: acebook.com/vasil.veramejchyk
Экс-баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, Украіна, снежань 2022 года. Фота: Facebook.com/vasil.veramejchyk

Паводле сябра Васіля Верамейчыка Дзмітрыя, экс-байца палка Каліноўскага затрымалі 13 лістапада ў адным з бараў Ханоя, сталіцы В’етнама. Прычынай была бойка.

— За некалькі хвілін да затрымання Васіль гаварыў праз тэлефон з адным з нашых сяброў, — кажа ён. — На фоне размовы была чуваць расійская музыка, таму мы думаем, што ў яго здарыўся канфлікт з расіянамі. Апошняе, што сказаў Вася: «Пайду біцца». Падрабязнасцяў гэтай бойкі ніхто не ведае. Ён паспеў паведаміць некаторым знаёмым, што чакае прыезду паліцыі. Нейкі час быў на сувязі, але потым яна знікла. Вядома, што ў яго дома ў Ханоі прайшоў ператрус.

Дзмітрый не ведае, як развіваліся падзеі пасля прыезду паліцыі. Тэлеграм-канал «Блок Пракоп’ева — Ягорава» паведамляе, што ўжо на наступны дзень, 14 лістапада, в’етнамскі бок перадаў Верамейчыка беларускім сілавікам. У гэтай жа даце выдачы экс-байца палка Каліноўскага ўпэўнены тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Паводле яго інфармацыі, Верамейчыка даставілі ў Беларусь рэйсам «Белавіі» з Масквы пад канвоем з трох чалавек.

Паводле словаў сябра, Васіль жыў у В’етнаме са студзеня 2024 года. Туды ён прыехаў пасля няўдалых спробаў легалізавацца ў Літве і Польшчы.

— Да траўня 2023-га Васіль жыў у Літве, але яго прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы праз ранейшую службу ў беларускім войску. І адмовілі ў відзе на жыхарства. Пасля гэтага Васіль пераехаў у Грузію, а затым — у В’етнам, — расказвае суразмоўца.

Ён дадае, што зусім нядаўна Верамейчык спрабаваў атрымаць прытулак у Польшчы. Для гэтага ў пачатку кастрычніка 2024 года ён прыляцеў у Варшаву рэйсам са Стамбула.

— У варшаўскім аэрапорце ён падаў заяву пра наданне статусу ўцекача, але там яму сказалі, што для гэтага трэба каля трох месяцаў праседзець у польскай эміграцыйнай турме, — расказвае мужчына. — Васіль адмовіўся ісці ў турму, сказаў даслоўна наступнае: «Не дзеля таго я ваяваў ва Украіне, каб сядзець у турме з пакістанцамі». Яго гэта вельмі абурыла, ён псіхануў і паляцеў назад у Турцыю. Прабыўшы там нядоўгі час, Васіль вярнуўся ў В’етнам.

Чаму Васіль выбраў менавіта В’етнам? Дзмітрый кажа, што ён лічыў гэтую краіну дастаткова бяспечнай.

— Ён нават думаў падавацца там на бежанства, — сцвярджае суразмоўца. — Запасным варыянтам была Малдова. Туды ён планаваў паляцець у пачатку снежня, бо ўжо ў чэрвені 2025-га заканчваўся тэрмін дзеяння ягонага пашпарта. І пытанне з легалізацыяй трэба было тэрмінова вырашаць.

Паводле Дзмітрыя, Васіль Верамейчык з падлеткавага ўзросту цікавіўся беларускім дэмакратычным і нацыянальным рухам. Нейкі час знаходзіўся ў арганізацыі «Вольная моладзь», быў яе актывістам.

— Васіль яшчэ падлеткам браў актыўны ўдзел у пратэстах пасля выбараў 2006 года, а пасля расчараваўся ў гэтым усім і вырашыў стаць афіцэрам, паступіў у Вайсковую акадэмію, — успамінае сябар Верамейчыка. — Нейкі час служыў у войску, але ўсё перавярнуў 2020 год. Васіль узяў удзел у пратэстах, пасля чаго пераехаў ва Украіну, жыў у Львове.

Василий Веремейчик и другие бойцы полка Калиновского (лица замазаны автором фото). Украина, декабрь 2022 года. Фото: facebook.com/vasil.veramejchyk
Васіль Верамейчык і іншыя байцы палка Каліноўскага (твары замазаныя аўтарам фота). Украіна, снежань 2022 года. Фота: facebook.com/vasil.veramejchyk

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, са словаў Дзмітрыя, Васіль не задумваючыся пайшоў добраахвотнікам на фронт і далучыўся да палка Каліноўскага.

— Ён рыхтаваўся да вайны, чакаў яе, — упэўнены ён. — Васіль часта паўтараў жонцы такую фразу: «Хацелася б паваяваць, але, на жаль, вайны не будзе». Але яна здарылася. У красавіку 2022 года Васіль быў паранены ў баі ў Мікалаеўскай вобласці, цудам выжыў. За гэта яго ўзнагародзілі медалём.

Нагадаем, пра выдачу Васіля Верамейчыка ў Беларусь з В’етнама стала вядома 20 лістапада з эфіру прапагандысцкага тэлеканала АНТ. Паведамлялася, што экстрадыцыя адбылася пасля запыту беларускага КДБ.

Васілю Верамейчыку 34 гады, ён выпускнік Вайсковай акадэміі Беларусі, спецыялізацыя — ваенная псіхалогія і ідэалагічная праца ў войску. Служыў ва Узброеных сілах Беларусі, быў лейтэнантам запасу.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў Верамейчыка вайсковага звання. Пасля завяршэння службы ў палку Каліноўскага мужчына пераехаў з Украіны ў Літву. Але там яму адмовілі ў відзе на жыхарства.

У траўні 2024 года Васіль Верамейчык быў абраны сябрам Каардынацыйнай рады 3-га склікання ад выбарчага спісу «Блок Пракоп’ева — Ягорава». Апошнім часам мужчына працаваў у сферы IT.

Чытайце таксама