Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  12. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  13. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  14. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  15. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
Читать по-русски


/

Дзіця гродзенкі з сярэдзіны лістапада крала цацкі з крамы «Детмир» на вуліцы Агінскага. За два месяцы дзіця вынесла тавараў амаль на тысячу рублёў. Калі гродзенка выявіла, што цацкі скрадзеныя, яна вырашыла падаць заяву ў суд на супрацоўнікаў крамы. На думку жанчыны, адказнасць за прапажу тавару ляжыць на іх, піша Hrodna.life.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Гродзенка Фаіна апублікавала відэа ў TikTok 19 студзеня. Праз 20 гадзін пасля публікацыі ролік быў выдалены. За гэты час яго паглядзелі больш за сто тысяч карыстальнікаў, каля тысячы чалавек пакінулі свае каментары.

Машынкі краме вярнулі, а канструктар не ўдалося

Дзевяцігадовае дзіця Фаіны прыносіла дадому новыя цацкі з сярэдзіны лістапада. Жанчына звярнула на гэта ўвагу, але дзіця сказала, што ўзяло іх у знаёмага хлопчыка. Са словаў гарадзенкі, яна не надала асаблівага значэння гэтаму эпізоду.

Ужо 18 студзеня да Фаіны звярнулася прадавачка з крамы «Детмир» і паведаміла, што яе дзіця скрала цацкі. «Прынесла мне скрынкі ад гэтых цацак: там былі машынкі Hot Wheels і, атрымліваецца, Lego. Цацкі я аддала ёй, Lego мы не змаглі [аддаць], бо яно разабранае», — расказала ў відэа Фаіна. Гродзенка запэўніла, што за Lego яна «адназначна заплаціць».

Дзіця вынесла цацак амаль на тысячу рублёў

Фаіну абурыла, што яе дзіця два месяцы прыходзіла ў краму і бесперашкодна выносіла цацкі. Але прэтэнзіі ў гродзенкі ўзніклі не да дзіцяці, а да супрацоўнікаў крамы.

«Атрымліваецца, яны сёння яго злавілі за руку і прывялі да мяне. То-бок два месяцы вы не бачылі, <…> што ў вас тавару скралі на тысячу беларускіх рублёў?» — абураецца гродзенка.

Жанчына плануе судзіцца з крамай, бо «сітуацыя немагчымая». Фаіна лічыць, што адказнасць за прапажу тавару ляжыць на супрацоўніках, адсутнасці ў краме камер і ахоўнікаў, што і стала прычынай крадзяжу. Пры гэтым гродзенка дадае, што адказнасці ўнікаць не збіраецца і будзе «адказваць за ўчынкі свайго дзіцяці».

За крадзеж з крамы сям’ю могуць паставіць у СНС

Згодна з беларускім заканадаўствам, дзеці, якія не дасягнулі 14 гадоў, не нясуць крымінальнай адказнасці. Пры гэтым сям’ю Фаіны могуць прызнаць такой, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). Гэтая працэдура прадугледжаная для праблемных сем’яў. У тым ліку ў СНС трапляюць няпоўнагадовыя, абвінавачаныя ў крадзяжах, бойках і распіванні алкаголю.

СНС прадугледжвае праверкі сям'і з боку сацыяльных работнікаў і пастаноўку дзіцяці на ўлік у дзіцячы пакой міліцыі.