Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  3. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  6. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  14. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  15. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
Читать по-русски


/

Двое былых палітвязняў расказалі «Люстэрку» пра спецыяльныя віп-камеры, якія існавалі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Нашыя суразмоўцы кажуць, што ўмовы ў іх былі значна лепшыя, чым у звычайных. Напрыклад, там маглі быць шафа-купэ, лядоўня і нават душ.

СИЗО №1 в Минске на улице Володарского. Фото: TUT.BY
СІЗА № 1 у Мінску на вуліцы Валадарскага. Фота: TUT.BY

Экс-палітвязень Дзмітрый трапіў у мінскае СІЗА № 1 у снежні 2021 года. Яго змясцілі ў «эканамічную» камеру. Тут сядзелі начальнік электрасетак аднаго з беларускіх гарадоў, кіраўнік будтрэста з Мінска, кіраўнік аднаго з аддзелаў БЕЛАЗа, маскоўскі бізнесовец і некалькі палітычных.

— У нас быў тэлевізар, нейкія бытавыя рэчы. У той жа час мужчына з будтрэста расказваў, што ён да гэтага быў у камеры, дзе яшчэ лепш, — успамінае ён. — Там стаяў двух’ярусны ложак (у нас — трох’ярусныя), шафа-купэ, душавая кабіна з гарачай вадой (нас у душ вадзілі ў чацвяргі) і, па-мойму, нават лядоўня. Карацей, як у санаторыі. У такіх умовах звычайна сядзяць людзі высокага рангу, чыноўнікі. Былы работнік будтрэста сказаў, што яго адтуль прыбралі, бо не пайшоў на ўгоду са следствам. А калі так робіш, то цябе з казырных хат пераводзяць.

Дзмітрый адзначае, што віп-камера, якую згадваў будтрэставец, была пад нумарам 23. Мужчына дакладна не ведае, ці існаваў у мясцовых сядзельцаў пералік прывілеяў, але кажа, што пра некаторыя з іх чуў.

— Да людзей там менш чапляліся. Яны маглі спаць у любы час, — адзначае суразмоўца. — У нас, у звычайнай камеры, чалавек мог хоць цэлы дзень ляжаць на ложку, чытаць. Але калі прадольны ў вочка заўважаў, што хтосьці задрамаў, — гэта парушэнне. Збіраеш іх некалькі, і цябе могуць адправіць у карцар. Хоць, як правіла, у нас за сон таксама не выпісвалі заўваг. Проста прасілі кагосьці з суседзяў цябе пабудзіць.

Яшчэ сярод бонусаў элітных камер Дзмітрый называе чаргу ў «шапік» і «бібліятэку». Разносіць прадукты і кнігі пачыналі ад іх.

— Чаму гэта свайго роду прывілея? Таму што тады ў цябе ёсць выбар, — расказвае былы палітвязень. — Возьмем вазок з кнігамі. Па-мойму, ён ездзіў раз на тыдзень-два. У нас аднаму з хлопцаў адвакат прынёс спіс таго, што ёсць у валадарскай бібліятэцы. З яго можна замовіць пяць, дзесяць асобнікаў. Але колькі б ні папрасіў, табе гэта дадуць, толькі калі ў камеры, дзе вазок быў да вас, іх ніхто не замовіў. У віпаўскіх хатах, з якіх усё пачыналася, людзі бралі ўсё, што трэба.

Падобная сітуацыя назіралася і з прадуктамі «шапіка». Выбар змяншаўся ад першай камеры да апошняй.

— Наколькі ведаю, кармілі на Валадарцы ўсюды аднолькава, — разважае суразмоўца. — Адзінае, калі давалі рыбу, то ў першых хатах трапляліся нармальныя кавалкі, а да апошніх у баландзёра заставаліся ўжо нейкія шматкі.

Пра існаванне нават не адной, а некалькіх «элітных» камер у сталічным СІЗА кажа і яшчэ адзін экс-палітвязень, Яўген (імя змененае). Пра гэта расказаў мужчына, з якім ён перасекся на этапе восенню 2021 года.

— З яго словаў, адна з іх — на некалькі чалавек і парачка адзіночных. Відаць было, што хлопец прыблатнёны, таму прычын яму не верыць у мяне няма, — адзначае суразмоўца. — Ён, дарэчы, у 2021-м сядзеў у СІЗА КДБ з Юрыем Чыжом (бізнесовец трапіў туды ў красавіку 2021 года. — Заўв. рэд.). Успамінаў, умовы там проста кашмар. Ён кожны дзень чакаў, каб яго перавялі. Сказаў, на Валадарцы рай.

Нагадаем, вясной 2024 года СІЗА № 1 канчаткова пераехаў з цэнтра Мінска ў Калядзічы, гэта недалёка ад сталіцы. Ці ёсць у новым ізалятары такія ж віп-камеры, як на ранейшым месцы, невядома.

Чытайце таксама