Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  14. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  15. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  16. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  17. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  18. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
Читать по-русски


У Крыме паблізу Севастопаля атрымаў пашкоджанні патрульны карабель Чарнаморскага флоту РФ «Павел Дзяржавін». Пра гэта ў эфіры «Радыё Свабода» заявіў прадстаўнік Ваенна-марскіх сіл Украіны, капітан 3-га рангу Дзмітрый Плецянчук.

Патрульный корабль "Павел Державин". Фото: Министерство обороны России
Патрульны карабель «Павел Дзяржавін». Фота: Міністэрства абароны Расіі

Ніякіх падрабязнасцяў пра гэтае здарэнне Плецянчук не агучыў.

— Я не магу вам даць ніякай інфармацыі пра абставіны гэтага інцыдэнту, назавём гэта так, але факт такі ёсць, — сказаў прадстаўнік ВМС.

Прадстаўнік ВМС Украіны ўдакладніў, што карабель «Павел Дзяржавін» належыць да расійскага флоту, хоць раней украінскі флот меў карабель з такой самай назвай.

Напярэдадні тэлеграм-канал «Крымский ветер» пісаў, што каля 10 гадзін раніцы жыхары Севастопаля чулі глухі выбух. Днём у моры ля Севастопаля маніторынгавая група канала знайшла карабель і катар. Мяркуючы з памераў карабля, гэта мог быць толькі мінны тральшчык. Паводле здагадкі канала, «Павел Дзяржавін» мог падарвацца на міне.

Падобную інфармацыю размясціў і прадстаўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук, напісаўшы, што «паводле папярэдняй інфармацыі, карабель падарваўся на міне».

Мінабароны РФ з гэтай нагоды афіцыйных каментароў не давала.

Чарнаморскі флот Расіі, што базуецца ў Севастопалі, які Масква анексавала разам з Крымам у 2014 годзе, неаднаразова падвяргаўся атакам украінскіх сіл пасля пачатку ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. На мінулым тыдні стала вядома, што Расія падпісала пагадненне пра стварэнне пастаяннай ваенна-марской базы на чарнаморскім узбярэжжы грузінскага рэгіёна Абхазія.