Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Васьмікласніца зладзіла страляніну ў школе ў расійскім Бранску, паведаміла 7 снежня прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле папярэдніх звестак следства, 14-гадовая дзяўчына прынесла ў школу помпавую стрэльбу, з якой стрэліла ў сваіх аднакласнікаў. У выніку здарэння двое загінулі (у тым ліку тая, што страляла), пяцёра пацярпелі, цяпер яны дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову. Паводле расійскіх СМІ, школьніца, якая страляла, скончыла жыццё самагубствам.

На месцы здарэння працуюць следчыя і крыміналісты рэгіянальнага следчага ўпраўлення.

Як піша тэлеграм-канал Shot, дзяўчынку, якая зладзіла страляніну, завуць Аліна. Іншыя вучні школы расказалі, што яна «была вельмі дзіўнай, не сядзела ў сацсетках і амаль не камунікавала з аднакласнікамі».

Паводле звестак выдання, дзяўчынка ўзяла стрэльбу бацькі і зайшла ў клас пасля пачатку ўрока біялогіі.

«Яна забіла аднакласніцу і параніла пяць хлопчыкаў. Паводле нашых звестак, дактарам удалося стабілізаваць цяжкапараненага 14-гадовага Цімафея. Цяпер яго рыхтуюць да тэрміновай аперацыі — будуць даставаць дроб з рукі, грудзей і нагі», — піша Shot.

Тэлеграм-канал Mash адзначае, што васьмікласніцу, якая ўчыніла страляніну, «цкавалі ў школе яшчэ з пачатковых класаў».

«Адбылося ўсё падчас другога ўрока — гэта была біялогія. У момант, калі Аліна дастала зброю і пачала страляць, дзеці спрабавалі схавацца пад партамі. Настаўнікі намагаліся пераканаць дзяўчынку, але нічога не выйшла», — паведамляе выданне.

«Агенцтва» адзначае, што ў Расіі гэта ўжо чацвёрты выпадак за год, калі вучні ўчыняюць страляніну ў школе. У двух іншых яны праносілі пнеўматычную зброю, у адным — ракетніцу. Пры гэтым гэта першы выпадак нападу школьніцы ў Расіі, калі ёсць загінулыя, падкрэсліў тэлеграм-канал Baza.

Булінг — гэта мэтаскіраваныя і сістэматычныя агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да чалавека. Булінг можа быць розным: гэта насмешкі, пагрозы, распаўсюд чутак, фізічны і эмацыйны гвалт, ізаляцыя і байкот.

У Беларусі працуе цэнтр псіхалагічнай дапамогі для дзяцей, якія сутыкнуліся з булінгам, дзе можна атрымаць бясплатную кансультацыю, звярнуўшыся праз тэлефон ці напісаўшы паведамленне псіхолагу. Падрабязней можна даведацца па спасылцы.