Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  10. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Маскве здзейснены замах на афіцэра Узброеных сіл Расіі. Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, яму адарвала ступні ног.

Машина Toyota Land Cruiser после взрыва во дворе дома на Синявинской улице в Москве, 24 июля 2024 года. Фото: Х / worldprotest_tg
Машына Toyota Land Cruiser пасля выбуху ў двары дома на Сінявінскай вуліцы ў Маскве, 24 ліпеня 2024 года. Фота: Х / worldprotest_tg

Выбух адбыўся раніцай у сераду, 24 ліпеня, на поўначы Масквы. На апублікаваным Mash відэа бачна, што дэтанацыя адбылася пасля таго, як мужчына сеў на месца кіроўцы Toyota Land Cruiser. Мяркуецца, што самаробнае выбуховае прыстасаванне заклалі на дно, у раёне кіроўцы. Яно спрацавала, калі ахвяра ўключыла запальванне, піша тэлеграм-канал. Паводле яго інфармацыі, пацярпелы — намеснік начальніка перадавальнага радыёцэнтра вайсковай часткі спадарожнікавай сувязі Андрэй Т., і ён перавязаў сябе, нягледзячы на тое, што яму адарвала ступні ног самаробнай бомбай. Відаць, для перавязкі ён выкарыстаў кашулю.

Як паведамілі ў МУС, у выніку выбуху пацярпелі два чалавекі, абодва шпіталізаваныя. Mash піша, што жонцы сілавіка пасекла твар асколкамі. А сам мужчына ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

«КоммерсантЪ» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў імя пацярпелага сілавіка — гэта 49-гадовы Андрэй Таргашоў. Паводле інфармацыі выдання, справа распачатая па арт. 30 і 105 КК РФ — замах на забойства. Пасля яго могуць перакваліфікаваць на тэракт. Паводле звестак выдання, тратылавы эквівалент выбуховага прыстасавання складаў паўкіло.

Як пазней паведаміў тэлеграм-канал Baza, у Land Cruiser падарваўся не намеснік начальніка вайсковай часткі РВСН у Падмаскоўі, а яго цёзка па імені і прозвішчы. Ён не мае дачынення да гэтай вайсковай часткі, але пры гэтым таксама служыць ва Узброеных сілах РФ. Ён афіцэр штаб-кватэры ГРУ.