Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  3. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Украінскія войскі 22 жніўня нанеслі ўдар амерыканскімі бомбамі GBU-39 па расійскіх пазіцыях у Курскай вобласці, заявіў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук. Ён апублікаваў відэа, на якім, як сцвярджаецца, запісанае паражэнне ўзводнага апорнага пункта УС РФ.

Поражение российских позиций в Курской области, как утверждается, американскими бомбами GBU-39. Скриншот видео телеграм-канала Николая Олещука
Паражэнне расійскіх пазіцый у Курскай вобласці, як сцвярджаецца, амерыканскімі бомбамі GBU-39. Скрыншот відэа з тэлеграм-канала Мікалая Алешчука

«Так выглядае авіяўдар Паветраных сіл высокадакладнымі амерыканскімі бомбамі GBU-39 па ўзводным апорным пункце ў Курскай вобласці. Пабітыя пункт кіравання БПЛА, падраздзяленне РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы. — Заўв. рэд.), тэхніка, узбраенне і да 40 вайскоўцаў Расіі», — пракаментаваў Мікалай Аляшчук.

У Мінабароны РФ пакуль не каментавалі паведамленне УСУ пра ўдар па апорным пункце з дапамогай амерыканскай зброі.

GBU-39 — гэта высокадакладная крылатая авіябомба малога дыяметра, якая знаходзіцца на ўзбраенні ВПС ЗША. Далёкасць яе палёту складае каля 110 кіламетраў.

Нагадаем, раней ЗША дазволілі Украіне наносіць удары сваёй зброяй па расійскіх вайсковых аб’ектах на ўсёй лініі фронту, а не толькі з боку Харкаўскай вобласці. Пры гэтым забарона біць дальнабойнай амерыканскай зброяй углыб расійскай тэрыторыі заставалася ў сіле.

Напярэдадні ў Пентагоне заявілі, што палітыка ЗША дазваляе Украіне весці агонь у адказ для абароны ад расійскіх атак з памежных з Сумскай вобласцю рэгіёнаў, уключаючы Курскую вобласць РФ.