Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Аляксандр Лукашэнка назваў умовы выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, перадае яго прэс-служба.

Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Минскую область. Фото: пресс-служба
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Паводле яго, прычына выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі можа быць толькі адна — агрэсія супраць краіны. Ён дадаў, што гэта «зброя стрымлівання» і «наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, у якой ёсць такая зброя».

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што хацелася б пазбегнуць сітуацый, калі давялося б выкарыстоўваць ядзерную зброю. «Не дай бог мне давядзецца прымаць рашэнне на выкарыстанне гэтай зброі ў цяперашні час. Але ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія», — падкрэсліў ён.

Палітык чарговым разам нагадаў, што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі было яго просьбай і настойлівым патрабаваннем да расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку.

«Спачатку я прасіў Пуціна. Потым я настойліва па-сяброўску запатрабаваў — вярні мне пакуль гэтую зброю [тактычную]. Мне яе дастаткова», — сказаў Лукашэнка.

На цяперашнім этапе Лукашэнка не бачыць неабходнасці размяшчэння ў Беларусі стратэгічнай ядзернай зброі, аднак «у краіне рыхтуюцца пляцоўкі і пад гэтыя ўзбраенні, яны ўсе жывыя-здаровыя, акрамя адной, таму, калі трэба, мы ў любы момант…»

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

9 чэрвеня Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам заявіў, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7−8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яго.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу адзначаў, што Расія толькі размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі, а не перадае кантроль над ёй. Таму рашэнне пра яе выкарыстанне застаецца за Масквой.