Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  13. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  14. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Кіраўнік ЛДПБ, дэпутат парламента Алег Гайдукевіч пракаментаваў «Люстэрку» здымак эрэгіяваннага пеніса, які з’явіўся ў яго афіцыйным тэлеграм-канале ўдзень 7 верасня. Здымак хутка выдалілі, але падпісчыкі паспелі яго ўбачыць. Палітык патлумачыў усё ўзломам, абвінаваціў нядобразычліўцаў, а таксама звярнуўся да тых, хто абмяркоўвае сітуацыю.

Олег Гайдукевич. Фото: t.me/gajdukevichh
Алег Гайдукевіч. Фота: t.me/gajdukevichh

«Усё гэта хлусня, падман. Ніколі-ніколі гэта праўдай быць бы не магло»

У адказ на пытанні «Люстэрка» Гайдукевіч даслаў галасавое паведамленне на паўтары хвіліны. У ім ён заявіў, што ўзлом яго тэлеграм-канала адбыўся пасля выхаду інтэрв'ю ў стрыме з прапагандыстам Рыгорам Азаранкам. У выпуску за 6 верасня яны абмяркоўвалі ў тым ліку забарону на выдачу пашпартоў беларусам за мяжой. У размове парламентарый патлумачыў увядзенне забароны на выдачу пашпартоў за мяжой выратаваннем людзей ад рабства (дарэчы, на гэтую тэму «Люстэрка» таксама прасіла ў яго каментар, але так і не дачакалася адказу).

— Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць усе нашыя інтэрнэт-рэсурсы: пяць тэлеграм-каналаў, VK, Facebook — усе спрабавалі ўзламаць. І ламалі! Нашыя праграмісты спраўляліся. Рассылалі банкаўскія карткі, мянялі фатаграфіі. Таму ўсё гэта правакацыя, падман, хлусня. Спроба нейкім чынам нас закрануць, — патлумачыў Гайдукевіч, не ўдакладніўшы, хто гэта рабіў і каму гэта магло быць выгадна.

Дэпутат адзначыў, што ў нядобразычліўцаў «не атрымалася яго закрануць». Тым часам «Наша Ніва» параўнала той самы здымак з раней апублікаванымі фота Гайдукевіча і заўважыла «падабенства ў форме ногцевых пласцін і наяўнасці радзімкі на левай руцэ». Ён адказаў і на гэта.

— Тыя, хто там сядзіць, разглядае рукі, яшчэ нешта, палавыя органы, — справай займіцеся. Справай зай-мі-це-ся! Не трэба мужчынскія палавыя органы разглядаць — трэба займацца справай. Усё гэта хлусня, падман. Ніколі-ніколі гэта праўдай быць бы не магло. Таму ўсё што заўгодна яны там робяць, спрабуюць ускрыць. Мы ўсе нашыя акаўнты ўжо даўно (вось цяпер ужо) узялі пад кантроль, але гэта доўжылася ўсю ноч і ўвесь дзень. Таму дзесьці [для мяне] пахвальна, што вы седзіце ўсе і ўжо паўдня абмяркоўваеце палавыя органы, як вы думаеце, мае — але яны не мае. А займаецеся вы не тым. Справай трэба займацца! — паўтарыў Гайдукевіч.

Фотография, которая была опубликована в телеграм-канале лидера ЛДПБ Олега Гайдукевича 7 сентября 2023 года. Скриншот
Фотаздымак, які быў апублікаваны ў тэлеграм-канале лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча 7 верасня 2023 года. Скрыншот

Ён дадаў, што яго партыя ЛДПБ «ніколі нічога незаконнага не публікавала». І паабяцаў, што звернецца ў міліцыю.

— Разбяромся, хто ўзломваў, хто адкуль фатаграфіі якія браў, куды размяшчаў і што рабіў. Гэта 100% мы даведаемся, — заявіў ён.

Што адбылося?

У 12.59 па мінскім часе ў тэлеграм-канале Гайдукевіча, на які падпісана больш за 23 тысячы чалавек, з’явілася фота эрэгіяванага пеніса. Пазней яно было выдаленае, а ў новым пасце гаварылася, што канал «спрабуюць узламаць».

У Беларусі прадугледжаная адказнасць за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару.

Па законе распаўсюд або рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і іх захоўванне з такімі мэтамі першы раз караюцца па артыкуле 19.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта могуць даць штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (цяпер гэта 1110 рублёў).

У выпадку, калі чалавек другі раз цягам года быў абвінавачаны ў тым, што распаўсюджваў, рэкламаваў або захоўваў з такімі мэтамі парнаграфічныя матэрыялы, то заводзіцца крымінальная справа па частцы 1 арт. 343 КК. Па гэтай жа частцы караюцца выраб парнаграфіі з мэтай распаўсюду і яе публічная дэманстрацыя, трансляцыя. Частка 1 арт. 343 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў або арышту (ён даецца на тэрмін да 3 месяцаў).

Санкцыя часткі 2 арт. 343 больш сур’ёзная — ад 2 да 4 гадоў абмежавання альбо пазбаўлення волі. Па гэтай частцы караюць тыя ж дзеянні, што ў частцы 1, калі яны здзейсненыя з карыслівых меркаванняў або арганізаванай групай ці калі дарослы перадаваў або паказваў парнаграфію дзіцяці.

Крымінальных справаў за распаўсюд порна ў Беларусі заводзіцца сотні штогод.

Чытайце таксама