Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
Читать по-русски


У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, 27 студзеня, у мінскім Моладзевым тэатры мусіла адбыцца прэм’ера спектакля «Тут была Клара», прысвечанага нацысцкім злачынствам супраць габрэяў. Але паказ адмянілі — увагу рэдакцыі на гэта звярнулі чытачы.

Фото: Reuters
Нацистский лагерь смерти в Освенциме, Польша. Фото: Reuters

Спектакль «Тут была Клара» (рэжысёрка — Таццяна Аксёнкіна) ствараўся паводле п’есы Ксеніі Шталянковай Memoria Nominis Clara.

«Калі пачалася пандэмія каранавіруса, узнікла адчуванне: нешта будзе незваротна страчанае, бо людзі мінімізавалі кантакты, многія вымушана заставаліся дома, і кожны перажываў сваё адчуванне бездапаможнасці, якое заставалася нямым у гарадской прасторы. Гэта вывела мяне ў каардынаты разважанняў пра Халакост, пра важнасць гістарычнай памяці і пра тое, як яна праяўляецца ў мінскім асяроддзі. Так атрымалася выбудаваць уяўны дыялог з прабабуляй — зняволенай Асвенціма. Гэта, дарэчы, падштурхнула расказаць пра сям’ю мастакоў, якія не перажылі Халакосту. Хтосьці загінуў на тэрыторыі Мінскага гета, дзе цяпер знаходзіцца мемарыял „Яма“. А хтосьці не змог дасць рады сямейнай трагедыі», — расказвала драматург дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» за некалькі дзён да прэм’еры.

І ў гэтай публікацыі, і ў сацыяльных сетках тэатра сцвярджалася, што першы паказ адбудзецца 27 студзеня. Але потым на афіцыйным сайце з’явілася інфармацыя пра адмену спектакля — нібыта праз хваробу актора.

Сообщение об отмене спектакля на сайте театра. Скриншот: bgmteatr.by
Сообщение об отмене спектакля на сайте театра. Скриншот: bgmteatr.by

А ўжо ў дзень прэм’еры, 27 студзеня, у сацыяльных сетках Моладзевага тэатра была апублікаваная інфармацыя пра тое, што «ў тэатры працягваецца праца над спектаклем». Гэта супярэчыць інфармацыі пра хваробу актора як асноўную прычыну адмены. Бо калі пастаноўка была гатовая і ёй перашкодзіла толькі хвароба, уносіць карэкціроўкі няма неабходнасці.

Акрамя таго, з сайта тэатра наогул выдалілі старонку пра спектакль. Захаваную копію можна знайсці ў архіве. На старонцы гаворыцца, што, акрамя прэм’ернага, быў запланаваны яшчэ адзін паказ — 25 лютага. Але цяпер на гэты дзень у афішы стаіць іншы спектакль — «Каханне ўтраіх». У лютаўскай афішы пастаноўкі «Тут была Клара» няма.

Информация об отмене спектакля на сайте театра. Скриншот: bgmteatr.by
Інфармацыя пра адмену спектакля на сайце тэатра. Скрыншот: bgmteatr.by

Чытачы расказалі рэдакцыі, што ў пастаноўку «Тут была Клара» ўмяшалася цэнзура: спектакль на нейкім з этапаў зацверджання не прынялі чыноўнікі. У пастаноўку мусяць унесці карэкціроўкі, пасля чаго ён, магчыма, зноў з’явіцца ў афішы.

Гэта не першы такі выпадак. У лістападзе 2022 года ў мінскім Музычным тэатры давялося скараціць аперэту «Герцагіня з Чыкага» на 20 хвілін дзеля дазволу на паказ.

Чытайце таксама