Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


/

Жыхарка Лос-Анджэлеса некалькі тыдняў чула дзіўныя гукі з падвала свайго дома. Спачатку яна вырашыла, што туды нейкім чынам трапляюць жывёлы, але выявілася, што ў падполе пасяліўся голы мужчына і не хацеў адходзіць, паведамляе Oddity Central.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Некалькі тыдняў 93-гадовая амерыканка, а потым і яе сям’я чулі дзіўныя гукі з падвала. Звычайна шум раздаваўся па начах, і гаспадары лічылі, што гэта прабраліся ўсярэдзіну сабакі ці дзікія жывёлы. Але неяк гукі зрабіліся асабліва гучнымі — здавалася, нехта стукае проста па месцы, над якім хадзілі людзі.

Жыхары западозрылі нядобрае і выклікалі паліцыю. Тыя знайшлі ў падвале голага мужчыну, які, відаць, жыў там ужо даволі даўно.

Выкурыць няпрошанага госця аказалася няпроста. Спачатку яго ўгаворвалі, потым запалохвалі паліцэйскімі сабакамі, але выбавіць мужчыну так і не ўдалося. Урэшце ў ход пайшоў слезацечны газ — толькі пасля некалькіх газавых атак чужаніца выбраўся вонкі.

Голага мужчыну ідэнтыфікавалі як 27-гадовага Ісака Бетанкура. Мяркуючы з усяго, ён жыў пад домам амерыканкі апошнія шэсць месяцаў, хоць падвал у яе зусім невысокі — да столі ўсяго 60 сантыметраў. Цяпер сям’я плануе заблакаваць доступ да яго.

«Гэта дзіўнае здарэнне, але, відаць, не такая ўжо рэдкасць: ведаеце, у наш час людзі шукаюць прытулку», — пракаментаваў зяць гаспадыні дому.