Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


У інтэрв'ю LIGA.net. пасол Ігар Кізім пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах, адзначыўшы, што спецслужбы сёння — гэта галоўны голас у беларускай палітыцы.

Самолет А-50 ВКС России. Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Самалёт А-50 ВКС Расіі. Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Ігар Кізім упэўнены, што падзеі вакол таго, што адбылося ў Мачулішчах, будуць развівацца так, як абяцаў Лукашэнка.

— Апазіцыя і партызаны існуюць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў указанне ўсіх шукаць і караць, значыць, так усё і будзе.

Пасол адзначае, што беларуская прапаганда звычайна падае раскрыццё такіх справаў як дасягненне спецслужбаў. Хоць фільмы, якія расказваюць пра дэталі «спецаперацый», «нічога, акрамя смеху, не выклікаюць», лічыць Кізім.

— Яны мусяць нешта рабіць, даказваць сваю карыснасць. Усё будуецца на тым, што спецслужбы сёння маюць асноўны голас у беларускай палітыцы, — кажа Ігар Кізім.

Ён шчыра прызнаецца, што сам «не ў захапленні ад прафесіяналізму беларускіх спецслужбаў». І тут жа прыводзіць некалькі аргументаў:

— Дазволю сабе трохі ўбок пайсці. Ведаеце, дзіўная рэч атрымліваецца. Расійскі самалёт быў пашкоджаны падчас атакі з тэрыторыі Беларусі. У Чыкагскай канвенцыі ваенныя паветраныя судны маюць прынцып экстэрытарыяльнасці: фактычна гэты самалёт — тэрыторыя Расіі, і з тэрыторыі Беларусі адбыўся напад на тэрыторыю Расіі. Я карыстаюся тут логікай беларускага кіраўніцтва. І калі браць яе, то ніякага нападу з тэрыторыі Украіны не было. А калі б нават і быў, то ў нас ёсць поўнае права — мы ж б’ём па тэрыторыі Расіі.

Дыпламат не згадаў пра тое, ці мелі магчымасць прадстаўнікі пасольства сустрэцца з падазраваным у падрыве расійскага разведвальнага самалёта А-50У Мікалаем Швяцом. Аднак расказаў, што на сённяшні дзень у Беларусі сем грамадзян Украіны арыштаваныя за шпіянаж і доступу да іх няма.

— Сваякі і мы стараемся неяк да іх дабрацца, але калі ўзяўся КДБ — то не пускаюць нават консула і прызначаюць свайго адваката, які нічога не кажа.

Ён падкрэсліў, што цяпер магчымасці пасольства і консульства вельмі абмежаваныя, таму што «беларускі бок разглядае нас патэнцыйнымі ворагамі».

Нагадаем, Лукашэнка 7 сакавіка расказаў пра затрыманне «тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў і ягоных памагатых», якія датычныя да спробы дыверсіі ў дачыненні да самалёта А-50 на аэрадроме Мачулішчы. Пазней у гэты ж дзень дзяржТБ паказала кадры затрымання і допыту галоўнага падазраванага — грамадзяніна Украіны Мікалая Швяца. Мужчына заявіў, што ён з дапамогай двух дронаў падарваў самалёт, працаваў разам з СБУ.