Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  12. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  15. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


У Віцебску арыштавалі на 10 сутак мясцовага жыхара, які працуе вартаўніком. Паводле абвінавачання, ён напісаў на заснежанай машыне свайго суседа-міліцыянта «Жыве Беларусь!» і такім чынам «пікетаваў без дазволу». Сам віцяблянін патлумачыў, што проста хацеў падняць суседу настрой, гаворыцца ў пастанове суда.

Ілюстрацыйнае фота: TUT.BY

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска вынес пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні 30 лістапада. Там гаворыцца, што вартаўнік каля 9 раніцы напісаў на снезе на капоце машыны, якая належыць яго суседу-міліцыянту, фразу «Жыве Беларусь!». Праз паўгадзіны надпіс убачыў сам уладальнік аўтамабіля.

Суд вырашыў, што віцяблянін такім чынам «публічна выказаў свае асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця», а значыць, паўдзельнічаў у пікетаванні без дазволу ўладаў.

Дарэчы, калі справа аб адміністрацыйным правапарушэнні яшчэ рыхтавалася да разгляду, вартаўнік прызнаўся, што зрабіў надпіс «з мэтай падняць суседу настрой». Аднак на судовым паседжанні ён патлумачыў, што надпіс быў на капоце і раней: каб яго прачытаць, ён змахнуў снег з некалькіх літар, якія былі дрэнна бачныя.

Суд не ўлічыў аргументы мужчыны: яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прызначылі арышт на 10 сутак.

Нагадаем, у лістападзе МУС абнавіла спіс нацысцкіх арганізацый, сімволікі і атрыбутыкі, забароненых у Беларусі. Сярод іншага туды трапіў вокліч «Жыве Беларусь» і адказ «Жыве» — калі лозунг будзе суправаджацца «ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню», за гэта пагражае крымінальная адказнасць.